Свет11

Прэм'ер Польшчы: «Рускі свет» — гэта рак, які пагражае ўсяму свету

«Рускі свет» — гэта рак, які пагражае не толькі большасці расійскага грамадства, але і ўсёй Еўропе, сказаў прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі ў відэа, адрасаваным удзельнікам канферэнцыі Платформы еўрапейскай памяці і сумлення. Гэта мерапрыемства, якое праходзіць цяпер у Празе і прысвечанае сярод іншага расійскай дэзынфармацыі, паведамляе польскае інфармацыйнае агенцтва PAP.

Матэвуш Маравецкі. Фота: PAP

Даследчыкі і палітыкі дыскутуюць у Празе пра гісторыю гібрыдных пагроз і пра тое, як веды пра мінулыя часы могуць дапамагчы абараніцца перад расійскай прапагандай.

Матэвуш Маравецкі адзначыў, што Расія праводзіць гібрыдную вайну, мэта якой — не толькі расійскае насельніцтва, але таксама і асяродкі, якія ўплываюць на грамадскую думку ва ўсім свеце.

«Гісторыя — адзін з ключавых інструментаў, якімі Расія карыстаецца шмат гадоў. Мы не можам ігнараваць ці паблажліва ставіцца да гэтай пагрозы.

Адсутнасць нашай еўрапейскай рэакцыі на расійскую прапаганду можа заахвоціць Расію да далейшага стаўлення пад пытанне добра задакументаваных і вядомых гістарычных фактаў», — падкрэсліў польскі прэм'ер. 

Маравецкі звярнуў увагу, што ў 2021 годзе Расія прыняла закон, які забараняе ставіць знак роўнасці паміж дзеяннямі СССР і нямецкага Трэцяга Рэйха, што прыводзіць да замоўчвання фактаў, якія не пасуюць да расійскіх наратываў пра Другую сусветную вайну. Падобную функцыю выконваюць меркаванні, якія санкцыянуюць так званую катынскую хлусню, дадаў ён.

Маравецкі адзначыў, што пуцінская ідэалогія «рускага свету» замяніла папулярную ў ХХ стагоддзі камуністычную. «Гэта не вар'яцтва, а прадуманая стратэгія, якая ўжо адчыніла браму да забойства людзей», — падкрэсліў ён. 

Платформа еўрапейскай памяці і сумлення — міжнародная недзяржаўная арганізацыя. Яна аб'ядноўвае музеі, архівы і ўстановы па захаванні памяці з розных краін. Цяпер Платформа мае 68 членаў з 23 краін.

Каментары1

  • Олег
    18.11.2022
    Русский мир в Украине имеет трупный запах.

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →