Культура

У турэмнай выдавецкай серыі выйшаў «Зэкамерон» Максіма Знака

Гэта 10-е выданне праваабарончай серыі «Беларуская турэмная літаратура», запачаткаванай у 2017 годзе, піша Алена Лапцёнак ў «Новым Часе». І хоць Максім Знак па прафесіі юрыст і да зняволення працаваў адвакатам, ён не цураўся вершаў, спяваў, а напісаны ў турэмных сценах празаічны твор сведчыць пра ягоны выдатны літаратурны густ і талент.

Дакументальны раман палітвязня Максіма Знака вясной друкаваўся на мове арыгінала ў расейскім часопісе і вось цяпер з’явіўся па-беларуску! Кнігу можна будзе атрымаць бясплатна ў папяровым выглядзе ў Польшчы і Літве (сачыце за рэкламай, як кажуць, бо паўнавартасная прэзентацыя з удзелам аўтара ці сваякоў у цяперашні час, вядома, не магчымая), таксама ў хуткім часе стане даступнай і pdf-версія «Зэкамерона».

Таленавіты шмат у чым Максім Знак перадае свой турэмны досвед у лёгкай іранічнай форме, турэмныя замалёўкі чытаюцца за адзін прысест, нават цяжка адарвацца. Працытую развагі і ўражанні пра раман Максіма паэта, перакладчыка, выкладчыка Андрэя Хадановіча ў яго ютуб-блогу «Chadanovič»:

«У далёкім 1348 годзе ў Фларэнцыю прыйшла чума, і, ратуючыся ад немінучай смерці, дзесяць маладых людзей схаваліся за горадам — трое юнакоў і сем дзяўчат — дзесяць дзён апавядалі адно аднаму гісторыі. Гісторыі, якімі яны падтрымлівалі адзін аднаго, падзараджалі аптымізмам — гэта гісторыі жыцця і салідарнасці. Нядаўна ў Беларусь прыйшла чума, і гаворка не даслоўна пра інфекцыі, гаворка пра палітычную чуму, пра рэпрэсіі, і праз стагоддзі наўздагон «Дэкамерону» паўстае турэмны твор з іранічна-каламбурнай назвай «Зэкамерон» — сто аповедаў пра сучасных беларускіх вязняў».

Як і героі Джавані Бакача, да якога адсылае як назва, так і форма рамана Максіма Знака, героі сучаснага твора з гумарам ставяцца да тых няпростых умоў, у якіх апынуліся не па сваёй волі, і намагаюцца шукаць пазітыў нават тады, калі за мурамі іх камер лютуе «чума». У сціслых дыялогах, сцэнках, показках з высокай ступенню дакладнасці рэканструюецца штодзённасць следчага ізалятара, дзе з верасня 2020-га па снежань 2021-га ўтрымліваўся палітвязень, перадаецца камерны каларыт насельнікаў мінскага Пішчалаўскага замка.

47.jpg

У літаратурным творы адлюстравана «абсурдысцкая логіка сённяшняй турэмнай сістэмы і спроба творцы бараніцца тым, што ёсць у ягоным распараджэнні: іроніяй, кпінай, насмешкай, верай у рацыю, верай у розум і логіку нават у тых месцах, якія гэтаму розуму і гэтай логіцы не паддаюцца.

Тэксты, якія з гумарам ці сур’ёзна апавядаюць пра чалавека і чалавечнасць у далёка не чалавечых умовах», — падсумоўвае Андрэй Хадановіч.

Адзначу, што нягледзячы і насуперак усім выпрабаванням турмой, душа вольнага і перакананага ў сваёй сумленнасці чалавека застаецца вольнай і поўніцца тымі пачуццямі, якімі жыў дагэтуль, жаданнем радавацца жыццю, надзеямі на сустрэчу з роднымі, сябрамі, якія чакаюць. Гэта тычыцца не толькі рамана Максіма Знака — я вельмі раю, хто не чытаў, не знаёмы з іншымі турэмнымі выданнямі, знайсці іх на старонках беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат.

49.jpg

На жаль, нават, не — гэта вельмі абуральна, што сёння ў Беларусі блакуецца перапіска са зняволенымі, з цяжкасцю даходзяць іх лісты, таму шмат з таго, што пішуць і малююць палітвязні, не даходзіць да нас. З іншага боку, менавіта творчасць часта дапамагае пераадолець цяжкасці і захавацца, а пакуты дапамагаюць часам зразумець глыбіню пачуццяў.

50.jpg

Вось адна з навэлаў «Зэкамерона» — «Шэф», выбраная са 100 аповедаў проста таму, што да яе ёсць каляровая ілюстрацыя.

«Шэф»

Суп тут звычайна падавалі па тэхналогіі кастамізацыі. Гэта значыць, у талерцы была нейкая вадзяная аснова — і ўсё. Калі чырвонага колеру — значыць, боршч, калі з водарам гароху — зразумела, што гарохавы. А калі плаваюць ашмёткі агурка — дык гэта ж расольнік!

Але кожны суп мог быць дапрацаваны з улікам індывідуальных упадабанняў. Так у аўтасалонах да базавай камплектацыі аўто па жаданні кліента дадаюць абцякальнікі і антыкрыло.

З магчымых даважак былі ў наяўнасці: маянэз, кетчуп, сала, каўбаса, лук, часнoк, сухое пюрэ, рыс, аўсянка, заправа курыная і грыбная, а часам нават арэхі! А што? Мой суп, што хачу, тое і кладу.

52.jpg

Некаторыя лічылі сябе слыннымі кулінарамі і з абсалютна сур’ёзным выглядам старанна адмяралі прадукты, кідаючы ў боршч і занатоўваючы найлепшыя рэцэпты. Праз некаторы час высветлілася, што сакрэт смачнага супу быў просты: трэба было ўсяго толькі не шкадаваць маянэзу. Шчодра намаянэжаны суп меў высокі рэйтынг, незалежна ад іншых інгрэдыентаў. І наадварот: нават каўбаса вэнджаная не магла выратаваць рэцэпт без «мазіка».

У першы дзень першага вясновага месяца, які напачатку здаваўся самым звычайным, нешта адбылося з супам.

— Што гэта? — задаў трывожнае пытанне першы, хто акунуў лыжку.

— Гэта? Падобна на тое, што суп! Блін, суп, пацаны!!!

Замест звычайнага для іх супу сёння быў пададзены не звыклы, звычайны для ўсіх суп. Гэта была капуста. Але не такая капуста, якую можна ператварыць у што заўгодна. Гэта была капуста, у якой была і капуста, і, здаецца, цыбуля, і нават нейкая свежая памяць пра мяса. Гэта была фантастыка!

Пасмейваючыся з тых, хто праспаў успышку і адмовіўся ад абеду, яны даелі суп дачыста і пачалі інструктаваць дзяжурнага:

— Баландзёр будзе забіраць талеркі, а ты яму, як у рэстарацыі, скажы, каб ён выказаў захапленне шэфу з нагоды першай стравы. Нашыя кампліменты!

Прымусілі вывучыць, паўтарыць пару разоў. Але праз пяць хвілін, калі адкрылася кармушка, — той забыўся.

Яму адразу закрычалі: «Пра шэфа! Пра шэф-кухара!!! Кампліменты!!! Ты забыўся».

І тады ён, вядома, успомніў, пастукаў ва ўжо закрытую кармушку і крыкнуў:

— Гэй, баландзёр!

— Чаго? — раздражнёна данеслася з-за дзвярэй.

— Гэта, кухару скажы… Суп быў, карацей, афігенны!

Каментары

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?7

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-міністра Карлюкевіча знялі з пасады галоўнага рэдактара газеты «Звязда»9

За «здраду дзяржаве» судзяць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай разведкі

Шольц і Зяленскі наведалі параненых салдат ФОТАФАКТ3

Бунт камерунскага футбаліста ў беларускім клубе: ён патрабаваў не карміць яго грэчкай8

Адміністрацыя Пуціна даручыла віцэ-губернатарам рыхтавацца да заканчэння вайны і фармаваць «вобраз перамогі»15

Афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага25

«Схапілі і панеслі. Некалькі разоў паспелі ўдарыць». Беларус расказаў пра сваё затрыманне ў Грузіі1

Ціханоўская: Мы не павінны дазволіць дыктатарам пасварыць беларусаў і літоўцаў15

Лукашэнка: Тое, што адбываецца ў беларускім кінематографе, гэта проста ганьба13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?7

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Галоўнае
Усе навіны →