Грамадства44

Праўладныя прапагандысты павяліся на фэйк пра Пушкіна ад гомельскага правакатара

Раніцай 11 лістапада ўлады ўкраінскага Жытоміра знялі з пастамента бюст Пушкіна, што стаяў у гэтым горадзе, і перавезлі яго ў музей. Відэа з працэсам дэмантажу распаўсюдзілі ўкраінскія СМІ. Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ неўзабаве паведамілі пра тое, што падчас дэмантажу загінуў чалавек. Але аказалася, што гэтыя чуткі ў інфармацыйную прастору свядома закінуў гамяльчук, які на гэтым спецыялізуецца, піша «Флагшток». 

Інфармацыя пра тое, што бюст Пушкіна пры падзенні забіў жыхара Жытоміра, на другі дзень пайшла па расійскіх СМІ, 13 лістапада пра «здарэнне» расказаў і Рыгор Азаронак на СТБ.

Але ў той жа дзень у каментарах да свайго ютуб-канала жыхар Гомеля Яўген Катляроў прызнаўся, што гэта ён стварыў ды распаўсюдзіў гэты фэйк: «Дык яны ў мяне навіну скралі, дакладней праз мяне».

Яўген Катляроў. Фота з асабістай старонкі ў фэйсбуку

Раней гамяльчук Катляроў неаднаразова дасылаў ілжывую інфармацыю ў незалежныя СМІ, а цяпер усё часцей закідае фэйкі і праўладным актывістам — сваім канкурэнтам.

Каментары4

  • даведка
    14.11.2022
    Российские СМИ повелись на фейк гомельского провокатора, а Азарёнок честно отработал по российскому темнику.
  • Радар
    14.11.2022
    Бедный миша....
  • ЯНКА
    15.11.2022
    БЮСТ ДОЛЫ
    Па якіх менавіта СМІ? Нават ультра-правы рухік «НОД» разьмясьціў на сваім канале відыя з дэмантажом стода Пушкіна. І тамака паказана, што ха... (лепей скажам: харошыя людзі) зьнялі вельмі акуратненька, лейцамі, а не кідалі бюст долу. Праз што ні адна галава, у тым ліку й самога АСа, зусім не пацярпела. Таму нездарма ж здавён кажуць, што лепей адзін раз убачыць, чым шматкроць пра гэна пачуць. І тым болей, ад ёл..чных мэдыяў.

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной20

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў1

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася38

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі1

Расійскі прапагандыст, пра смерць якога паведамляла ГУР Украіны, пакуль жывы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной20

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Галоўнае
Усе навіны →