Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паразмаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Ірана Ібрагімам Раісі. Яны абмеркавалі гандлёва-эканамічныя адносіны краін. Гэты званок адбыўся на фоне чутак аб прыпыненні Іранам паставак узбраення Расіі.
Іран абвінавачваюць у тым, што ён пастаўляе Расіі ўзбраенне для выкарыстання яго ва Украіне. Па інфармацыі Sky News, Расія расплачваецца з Іранам наяўнымі і ўзорамі заходніх узбраенняў, захопленых ва ўкраінскай арміі.
Але ўчора ў праграме «Фейгін Live» дарадца офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч сказаў, што Іран прыпыніў пастаўкі зброі ў РФ.
«У дыпламатычных колах ходзяць чуткі, што Іран не вельмі хоча даваць ракеты Расіі. Ім зрабілі прапанову, ад якой складана адмовіцца. І [кіраўнік ФСБ Мікалай] Патрушаў дарма [ў Іран] катаўся. Думаю, гэты візіт выразна звязаны з тым, што прыпынілі пастаўкі зброі па кантракце», — сказаў ён.
Каментары