Свет

ЗША перасталі лічыць Расію краінай з рыначнай эканомікай. Гэта можа прывесці да ўвядзення новых тарыфаў

Міністэрства гандлю ЗША заявіла, што больш не будзе лічыць Расію краінай з рыначнай эканомікай. Такім чынам Вашынгтон адабраў у краіны статус, прадастаўлены ёй 20 гадоў таму, і які дазваляў пазбягаць антыдэмпінгавых пошлін на тавары, піша РБК.

Як паведамляе Reuters, амерыканскі ўрад устанавіў, што ўлады Расіі ў вельмі значнай ступені ўмешваюцца ў працу эканомікі, што ўплывае на цэнаўтварэнне і структуру выдаткаў расійскіх вытворцаў. Па заяве Міністэрства гандлю, у выніку цэны на расійскія тавары, якія пастаўляюцца ў ЗША, могуць быць несправядлівымі.

«Гэта рашэнне ЗША дае магчымасць прымяняць усю сілу антыдэмпінгавага заканадаўства, каб ліквідаваць скажэнні на рынку, выкліканыя ростам умяшання расійскага ўрада ў працу эканомікі», — паведамляе Міністэрства гандлю ЗША.

Расія атрымала ад ЗША статус краіны з рыначнай эканомікай у 2002 годзе, гэта ў тым ліку было неабходна для ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ЗША і іншыя заходнія краіны ўвялі супраць Расіі маштабныя эканамічныя санкцыі, якія прывялі да рэзкага скарачэння ўзаемнага гандлю. Аднак ЗША па-ранейшаму купляюць у Расіі некаторыя тавары, у тым ліку сталь, алюміній і тытан, нафту, а таксама дрэва.

Каментары

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства8

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію5

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

Некалькі ампутацый, траўмы рук і ног. У навагоднюю ноч ад піратэхнікі пацярпелі 15 беларусаў3

Цэны на басейны Мінска на 2025 год. У тым ліку на новы Нацыянальны16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства8

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →