Грамадства99

Галоўны ідэолаг Мінабароны хацеў бы ўвесці выкананне дзяржаўнага гімна і ў дзіцячых садках. Але гэта не палітызацыя

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Леанід Касінскі расказаў у эфіры тэлеканала СТВ, як ён бачыць патрыятычнае выхаванне сярод наймалодшага пакалення.

Леанід Касінскі

Касінскі згадаў, што ва ўсіх навучальных установах Беларусі ўжо адбываецца выкананне гімна і ўзняцце сцяга, хай і не кожны дзень, і гэта яму вельмі падабаецца:

«Можа быць, кожны дзень і не трэба. Што тычыцца размоў пра тое, палітызуем мы ці не, я скажу так: калі гэтыя размовы актыўна ідуць ад нашых апанентаў, калі іх пачынаюць бясіць усе нашы крокі і дзеянні па патрыятычным выхаванні, я для сябе даўно ўжо зрабіў арыенцір — значыць, усё робім правільна».

Тое, што цяпер робіцца, на яго думку, зусім не палітызацыя, а «нармальны працэс выхавання патрыёта сваёй краіны».

І дадаў, што будзь ягоная воля, то ён увёў бы выкананне гімна дзецьмі не толькі ў школах, але і ў дзіцячых садках.

Калі ж нехта з лукашэнкаўскага лагера трымаецца іншай думкі, «то, можа быць, гэты чалавек не да канца ўсведамляе нейкія моманты».

Каментары9

  • Iдэолаг
    31.10.2022
    Спынiце вайну якую вы развязалi з пуцiным супраць Украiны
  • Перекисьводорода
    31.10.2022
    можно еще в родильных домах. вы из-под росийской пятки освободитесь для начала, а потом будете свой псевдопатриотизм насаждать. . .
  • гоблен
    31.10.2022
    "Идыёт самый настаяшчый" (с)
    Тупость деревянных солдат Урфина - залог успеха угнетённых

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы23

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Участкам у Сочы, які належаў Беларусі, валодае былы ахоўнік Лукашэнкі4

«Люстраныя клеткі»: сінтэтычнае жыццё, што можа знішчыць чалавецтва5

Ці можна ў гарадскім двары самачынна паставіць ялінку?1

Памёр Пятро Бурсевіч1

Для большасці людзей пратэінавыя дабаўкі непатрэбныя. Але ў некаторых выпадках яны карысныя

Гамяльчанка купіла ялінку з жывым «падарункам». Цяпер не ведае, чым карміць1

Мінчанка назбірала ў снежні тазік грыбоў. Сярод іх быў нават баравік

Вольга Карач: На мірных перамовах Беларусь павінен прадстаўляць Пазняк. А Ціханоўская слабая70

У дэпрэсіўным райцэнтры Хоцімску па палітычных артыкулах судзілі 26 чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы23

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →