Грамадства44

У Расіі затрымалі беларускага палітвязня Аляксея Коршуна, які год таму збег з «хіміі»

Аляксей — жыхар Оршы, асуджаны на 2,5 года пазбаўлення волі за каментар ва «Укантакце». Пазней мужчына трапіў у спіс амніставаных — яму замянілі калонію на абмежаванне волі («хімію»), піша «Вясна».

Свой тэрмін Коршун хлопец адбываў у Бярозе, аднак у лістападзе 2021 году збег адтуль.

Як піша 7х7, Коршуну ўдалося збегчы ў Смаленск да сваякоў, затым праваабаронцы дапамаглі яму перабрацца ў Белгарад.

Пасля пачатку вайны Аляксей пераехаў у Варонеж, дзе яго затрымала паліцыя 21 чэрвеня. Мужчыну вывезлі ў Беларусь 26 кастрычніка. На радзіме Коршуну пагражае ад 1 да 3 гадоў турмы за ўцёкі.

Каментары4

  • Паклічце псіхіятра
    30.10.2022
    Уцёк з акупаванай расеяй тэрыторыі Беларусі на тэрыторыю Расіі. Што б магло пайсці не так… Гэта трызненне настолькі надакучыла назіраць што няма сіл. І такіх тысячы, і з такімі людзьмі мы і жылі, і жывем у адной краіне. А потым мы дзівімся чаму нічога не мяняецца. З-за таго, што Маскоўшчына і савок у гэтых людзей у галовах, усё гэта і адбывалася і адбываецца.
  • Кастусь
    30.10.2022
    Для таго, Народзе, як толька калі пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б’юцца за праўду й свабоду, тагды і ты не аставайся ззаду, но, ухапіўшы за што зможаш, за касу, сакеру, цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю радную.
    Бо я табе з-пад шeбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.
  • Адумайцеся!
    30.10.2022
    Шкада хлопца, але гэта ж поўнае трызненне. Краіна акупавана Расіяй і ён уцякае ў Расію. Што вы робіце? Адумайцеся!

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчыну, якая вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшчы, арыштавалі за дапамогу палітвязням4

Ва Украіне зафіксавалі моцнае забруджанне ракі, якая цячэ з Расіі1

Пасля страты самалёта F-16 Зяленскі звольніў камандуючага Паветранымі сіламі4

Са дна Сожа ў Гомелі паднялі вялікі рагаты чэрап. Кажуць, што гэта старажытны бізон2

У Кобрынскім раёне на рабочага абрынуліся бетонныя пліты

Польшча збіраецца пастрожыць умовы выдачы дазволаў на працу іншаземцаў1

Рускамірнага актывіста Арцёма Агафонава выпусцілі на волю

Навукоўцы з Акадэміі навук заклікалі беларусаў ісці проста да іх, калі недзе вывудзяць адну рыбіну6

У Варшаве прадаюць мікракватэру з агульнай плошчай 10 «квадратаў». Кошт уражвае7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Галоўнае
Усе навіны →