Эканоміка

Bloomberg: Расія прайграе распачатую ёю энергетычную вайну

Аглядальніца Bloomberg расказвае, чаму Расія паставіла энергетычную пастку для Еўропы — але трапіла ў яе сама.

Пуцін на Міжнароднай дыяментавай канферэнцыі ў Нью-Дэлі, Індыя. 11 снежня 2014 года. Фота: Associated Press

Міжнароднае энергетычнае агенцтва (МЭА) ў сваім штогадовым аглядзе вельмі ясна паказала: вайна ва Украіне назаўжды змяніла энергетычны ландшафт.

Свет сутыкнуўся з сапраўды глабальным энергетычным крызісам. Рынкі і гандлёвыя патокі не вернуцца да ранейшага стану. Журналістка робіць выснову, што выкарыстанне выкапнёвага паліва дасягне піку цягам дзесяцігоддзя.

Станоўчая дынаміка для вугалю часовая, залатая эра газу скончылася.

І той, хто прайграе, відавочна — гэта Расія.

Залежная ад вуглевадародаў эканоміка Расіі была ўразлівай задоўга да ўварвання ва Украіну. Масква амаль не рабіла намаганняў, каб адаптавацца да кліматычных выклікаў, у той час як яе ключавыя кліенты рабілі гэта, разлічваючы на даходы ад нафты і пераацэньваючы ролю газу як паліва пераходнага перыяду.

Расія ніколі не вернецца да экспарту выкапнёвага паліва на ўзроўні 2021 года. Доля Расіі на міжнародным рынку газу скароціцца з 30% у мінулым годзе да 15% да 2030 года.

Летась краіна экспартавала больш за 7 мільёнаў бараляў нафты за дзень, але, паводле ацэнак МЭА, да 2030 года экспарт знізіцца на чвэрць нават пры найлепшым сцэнары. Ужо ў сярэдзіне 2020-х Паўночная Амерыка будзе экспартаваць больш нафты, чым Расія.

Расія раней абвяргала змрочныя прагнозы МЭА. Неўзабаве пасля пачатку вайны агенцтва заявіла, што экспарт нафты неадкладна ўпадзе на чвэрць, бо пакупнікі будуць пазбягаць Масквы. Гэтага не адбылося. Але з траекторыяй развіцця падзей цяжка не пагадзіцца — Расія з цяжкасцю пераарыентуе свой газ на Азію, а экспарт вугалю стрымліваецца чыгуначнымі і іншымі лагістычнымі праблемамі.

Змрочная перспектыва будучыні расійскай вытворчасці ўскладняецца адсутнасцю доступу да заходняга капіталу, іх пастаўшчыкоў паслуг і тэхналогіяў. Без іх Масква не зможа асвоіць новыя нафтавыя радовішчы і пашырыць вытворчасць звадкаванага прыроднага газу.

Каментары

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Швецыя выпрабуе новую тэхналогію «рою дронаў»1

Беларуску пад міжнароднай абаронай адлічылі з польскай паліцэальнай школы, бо яна не змагла пацвердзіць атэстат5

Колькі расійскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Беларусі

Не далі прымераць бялізну, бо заканадаўства нібыта гэта забараняе. Але аказалася, што такіх правіл няма4

Марына Ментусава расказала, каго лічыць сэкс-сімвалам Беларусі39

«Ну і сядзі, рохкай далей». Невядомы засмуціўся, калі не здолеў падмануць беларуса ў інтэрнэце4

У Беларусі забаранілі «Казкі» Пушкіна, выдадзеныя «Умкай»2

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш16

У Мексіцы шукаюць прастытутку з Расіі, якая пакінула дзіця адно дома і паехала ў клуб. Хлопчык памёр ад голаду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →