Патрыярх Кірыл прапанаваў святарам і вернікам два дні маліцца за Пуціна
Цыркуляр з даручэннем узнесці малітвы пра здароўе Уладзіміра Пуціна Кіраўніцтва спраў патрыярха разаслала па епархіях ў рэгіёнах, паведаміла прэс-служба РПЦ.
Маліцца за здароўе Пуціна РПЦ прапануе 7 кастрычніка — у дзень яго 70-гадовага юбілею, і 8 кастрычніка — у дзень памяці прападобнага Сергія Раданежскага.
Зацверджаныя нават тэксты малітваў:
«Еще молимся Тебе, Господу Богу нашему о Главе Государства Российского Владимире Владимировиче, и о еже подати ему богатыя милости и щедроты Твоя, даровати ему здравие и долгоденствие, и от всех сопротивлений видимых и невидимых врагов избавити, в мудрости и крепости духовней утвердити, рцем вси, Господи услыши и помилуй».
«Благоденственное и мирное житие, здравие же и спасение и во всем благое поспешение, подаждь Господи ныне чествуемому Главе Государства Российского Владимиру Владимировичу, властем, воинству и народу Богохранимого Отечества нашего и сохрани их на многая и благая лета!».
Каментары