«Аказалася, што гэта не фэйк». Крысціна Ціманоўская пракаментавала навіну пра пазбаўленне яе вайсковага звання
«Я рэальна не разумела, пра якое званне ідзе гаворка. Раніцай журналісты мне пачалі пісаць і прасіць пракаментаваць сітуацыю. Я ім адказала, што фэйкавыя навіны каментаваць не буду. А аказалася, што гэта не фэйк.
Але для мяне гэта такі цырк — пазбавілі звання прапаршчыка. Як бачым, пра мяне ў Беларусі не забываюцца. Не даю я ім спакою. А ябацькі пішуць, што мяне там ніхто не ведае і я нікому не патрэбна. Як бачыце, патрэбная нават вельмі моцна», — напісала Ціманоўская ў інстаграме.
Ва ўказе Лукашэнкі, апублікаваным сёння, — больш за 80 прозвішчаў апанентаў улады. Ціманоўскую пазбавілі звання прапаршчыка ўнутранай службы запасу.
Каментары
ЧСВ прям зашкаливает) ці хоча вярнуцца?)
а званне дарэчы чаго? якога камітэта?