У Чашніцкім раёне раніцай 17 верасня адбылося рэдкае ДТЗ: на дарозе сутыкнуліся веласіпедыстка і лось, паведамляе УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Жыхарка вёскі Латыголічы 1975 года нараджэння ехала на ровары з маторам і каля вёскі Рудня сутыкнулася з ласём, які нечакана выскачыў на дарогу.
У выніку жанчыну шпіталізавалі з траўмамі, а ў ровара адарвала пярэдняе кола.
Пра лёс лася ў міліцэйскім паведамленні згадак няма.
Каментары