Віктар Жаркевіч адбыў 13 сутак адміністрацыйнага арышту і ўчора выйшаў на волю. Акрамя таго, у музыкі канфіскавалі тэхніку.
Віктар Жаркевіч — гэта мінчук, якога сілавікі затрымалі 5 верасня і прымусілі трымаць у руках дзверы ад халадзільніка, залепленыя пратэснымі стыкерамі — з бчб-сцягамі і з анархісцкімі лозунгамі. На галаву мужчыну надзелі чырвоную каску з Пагоняй.
Жаркевічу 49 гадоў, і ён вядомы як музыка панк-року.
Каментары
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/351891