Жыхары сталічнага мікрараёна «Мінск-Свет» назіралі сёння на праезнай частцы незвычайнага ўдзельніка руху. Хлопец, апрануты ў касцюм Аладзіна з дыснееўскага мультфільма, рухаўся на «дыване-самалёце», піша «Анлайнер».
«Аладзін» рухаўся па не вельмі ажыўленай вуліцы, якая да таго ж на дадзены момант была перакрытая. Але ўсё адно ён фармальна парушаў ПДР. Бо ролю казачнага дывана яўна выконвае электраскейт, які лічыцца спартыўным інвентаром. А паводле пункта 2.46 Правіл дарожнага руху, чалавек на ролікавых каньках, лыжах і іншым спартыўным інвентары павінен перасоўвацца па тратуарах.
Не выключана, што ў ролі казачнага персанажа ў Мінску могуць выступаць гастралёры-пранкеры з Расіі, якія ўжо выпусцілі некалькі ролікаў пра катанні на дыванах.
Каментары