Сёння ў Гродзенскім гарадскім судзе быў вынесены прысуд журналісту Дзянісу Івашыну. Яму далі 13 гадоў і 1 месяц зняволення, піша «Вясна».
Таксама Дзяніса Івашына аштрафавалі на 150 базавых велічыняў (4800 рублёў). Акрамя гэтага, ён мусіць выплаціць маральную кампенсацыю дзевяці пацярпелым па 2000 рублёў кожнаму. Хто гэтыя пацярпелыя — невядома, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Агулам 22 800 беларускіх рублёў ці больш за 9 000 даляраў мусіць выплаціць палітзняволены журналіст, асуджаны сёння да 13 гадоў і 1 месяца калоніі.
Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ўжо паўтара года з 12 сакавіка 2021 года. Спачатку яго абвінавачвалі паводле артыкула 365 Крымінальнага кодэкса (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў), а пазней было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 356 КК (Дзяржаўная здрада).
Суд над ім пачаўся 15 жніўня і праходзіў у закрытым рэжыме.
Каментары