Франак Вячорка: Еўрапейскія міністры не будуць уводзіць візавы бан супраць беларусаў
Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка цяпер знаходзіцца на «Форуме для Украіны», які праходзіць у Празе з удзелам міністраў замежных спраў ЕС, украінскага міністра Кулебы і Вярхоўнага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля. Паводле папярэдняй інфармацыі, візавы бан супраць беларусаў не будзе ўведзены, паведамляе тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай.
«Мы грукаліся — і нас пачулі: еўрапейскія міністры не будуць уводзіць візавы бан супраць беларусаў. Мы тлумачылі, чаму важна адрозніваць беларусаў і рэжым Лукашэнкі. Мы казалі, што візы — гэта не пра адпачынак, гэта пра падтрыманне сувязяў, гэта пра бяспеку людзей, гэта пра стыпендыі і стажыроўкі ў рэшце рэшт.
Для беларусаў візы — гэта не раскоша, гэта неабходнасць падтрымання грамадства і абароны незалежнасці.
Гэта не значыць, што сітуацыя не можа памяняцца: пакуль Лукашэнка пры ўладзе і з Беларусі ляцяць ракеты, Еўрасаюз будзе разглядаць абмежаванні. Наша задача — каб гэтыя абмежаванні тычыліся Лукашэнкі і яго атачэння, чыноўнікаў і сілавікоў, прапагандыстаў і прарэжымных алігархаў.
Мы будзем працаваць над індывідуальным спісам санкцыяў. Але мы будзем заўжды супраць ізаляцыі Беларусі.
Хачу падзякаваць беларускай дыяспары, Паўлу Латушку і яго камандзе, прадстаўнікам Аб'яднанага Кабінета, журналістам, якія задавалі пытанні, і ўсім, хто выказваўся цягам апошніх дзён супраць візавага бану», — сказаў дарадца Ціханоўскай.
Каментары
Беларусы што наймалі на працу? Плоцяць падаткі?
Яго абавязак не ўпусьціць на тэрыторыю ЕС асоб якіх потым прыйдзецца шукаць праз InterPol.
А Ваш грамадзянскі абявязак - даць пендаля асобам, за якіх Вы галасілі ў 2020 годзе, каб яны знайшлі час адарваць сваю дупу, і пачалі займацца праблемамі беларускіх падаткаплацельшчыкаў