Вайна11

Паўночная Македонія перадала Украіне чатыры самалёты Су-25, якія сама раней у яе купіла

Паўночная Македонія перадала Украіне чатыры штурмавыя самалёты Су-25, якія купіла ў Кіева падчас унутранага канфлікту з албанскай меншасцю ў 2001 годзе. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на македонскую прэсу.

Самалёт Су-25. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Вікіпедыя

Міністэрства абароны Паўночнай Македоніі на запыт выдання не пацвердзіла і не абвергла інфармацыю, адзначыўшы, што рашэнне аб наданні Украіне ўзбраення будуць «рассакрэчаныя і прадстаўлены ў парадку празрыстасці».

«Рашэнні, прынятыя па стане на цяпер, не ўплываюць на баявую гатоўнасць нашай арміі», — дадалі ў ведамстве.

Як нагадвае македонскае выданне MKD, падчас канфлікту ў Македоніі ў 2001 годзе краіна набыла чатыры штурмавікі Су-25 ва Украіны — тры аднамесныя і адзін двухмесны. Увесну 2003 года іх спісалі з Узброеных сілаў з-за адсутнасці патрэбы, а ў 2004-м — падрыхтавалі для продажу. У 2011 годзе Мінабароны Македоніі разглядала магчымасць мадэрнізацыі Су-25 пад стандарты НАТА, але так і не ўвасобіла гэтыя планы ў жыццё.

У чэрвені гэтага года паўночнамакедонская Левая партыя са спасылкай на вайсковыя крыніцы заявіла, што Су-25 пачалі рамантаваць і правяраць для перадачы Украіне з удзелам украінскіх інжынераў.

Раней стала вядома, што Паўночная Македонія перадае Украіне савецкія танкі Т-72, якія планавала здымаць з узбраення ў найбліжэйшыя гады. Рашэнне перадаць іх Украіне дадаткова аргументавалі тым, што яшчэ за некалькі гадоў гэтая тэхніка стане зусім састарэлай і яе ўсё адно трэба замяняць на сучасную. Колькі танкаў перадаюць Украіне, не ўдакладняюць.

Каментары1

  • А
    05.08.2022
    От то файна - дзякуй македонцам!

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →