Нядаўна беларускія ўніверсітэты паднялі цэны на навучанне. Паглядзелі, за якія грошы прапаноўваюць атрымаць адукацыю ў ВНУ Еўропы.
Іншы від фінансавай падтрымкі — гранты — даецца звычайна прыватнымі і дзяржаўнымі фондамі на конкурснай і бязвыплатнай аснове ў выглядзе аднаразовай выплаты. Памер атрыманых такім спосабам сродкаў, як правіла, дастатковы для поўнага пакрыцця затрат на навучанне ў ВНУ.
Польшча
Ва ўніверсітэце дзейнічае факультэт гуманітарных навук, біялогіі, хіміі, журналістыкі і палітычных навук, філасофіі і сацыялогіі, геаграфіі і рэгіяналістыкі, геалогіі, гістарычны, прыкладной лінгвістыкі, матэматыкі, інфарматыкі і механікі, эканамічных навук, неафілалогіі, арыенталістыкі, педагагічны, польскай філалогіі, права і адміністрацыі, прыкладнога грамадазнаўства і рэсацыялізацыі, менеджменту і іншыя.
Так, напрыклад, за навучанне на факультэце журналістыкі і палітычных навук трэба будзе заплаціць ад 2000 да 3000 еўра ў залежнасці ад спецыяльнасці.
Таксама можна выбраць мову, на якой будзе весціся выкладанне: польскую ці ангельскую.
Факультэты: біялогіі і аховы навакольнага асяроддзя, хіміі, філалагічны, фізікі, астраноміі і прыкладной інфарматыкі, гуманітарных навук, матэматыкі і інфарматыкі, эканомікі і кіравання, гістарычны, педагогікі, мастацкіх навук і іншыя.
Гданьскі ўніверсітэт — ад 2000 да 3500 еўра ў год.
Навучанне на польскай або ангельскай мовах.
Літва
Віленскі ўніверсітэт — ад 2700 да 12960 еўра ў год.
Навучанне вядзецца на ангельскай мове.
Праграмы: «Візуальны дызайн», «Еўрапейская спадчына», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», «Тэатральнае мастацтва і акцёрская ігра», «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза», «Інфарматыка».
Навучанне, напрыклад, на праграме «Медыя і камунікацыя» будзе каштаваць 1250 еўра ў год, «Тэатральнае мастацтва і акцёрская ігра» — 1500.
Універсітэт Вітаўта Вялікага ў Каўнасе — ад 2628 да 7608 еўра ў залежнасці ад спецыяльнасці.
Навучанне на літоўскай ці ангельскай мовах.
Для беларускіх студэнтаў, якія былі адлічаны ў Беларусі па палітычных матывах, дзейнічаюць гранты ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Яны пакрываюць кошт навучання ў ВНУ.
Германія
Навучанне вядзецца на нямецкай і ангельскай мовах.
Ёсць архітэктурны факультэт, электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій, педагогікі, менеджменту, медыцыны, спорту і аховы здароўя і іншыя.
Навучанне вядзецца на нямецкай і ангельскай мовах.
Навучанне вядзецца на нямецкай і ангельскай мовах.
Чэхія
Карлаў універсітэт у Празе — на чэшскай мове бясплатна, на ангельскай — ад 2000 еўра на год.
Ва ўніверсітэце дзейнічаюць факультэт філасофіі, медыцынскі, юрыдычны, педагагічны, сацыяльных навук, тэалагічны (гусіцкі, пратэстанцкі, каталіцкі), гуманітарны, прыродазнаўчы, фізіка-матэматычны і іншыя.
Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт у Празе — навучанне на ангельскай мове каштуе ад 3200 па 5200 еўра ў год, на чэшскай — бясплатна.
Факультэты: архітэктуры, біямедыцынскай інжынерыі, электратэхнікі, будаўнічы, ядзерны і фізіка-інжынерны, машынабудаўнічы, інфармацыйных тэхналогій.
***
Каментары