Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя рэйсы цягніка Мінск — Санкт-Пецярбург
Беларуская чыгунка вырашыла прызначыць дадатковыя рэйсы на найбліжэйшыя выхадныя, паведамляе прэс-служба кампаніі. Гэта звязана з павышаным попытам гэтым летам на гэты кірунак у беларускіх пасажыраў.
Цягнік Мінск — Санкт-Пецярбург №250/249 раней быў прызначаны на тэрмін да канца лета. З Мінска ён адпраўляецца па чацвяргах, а назад з Пецярбурга — па нядзелях.
Цяпер, праз павелічэнне попыту, прызначаныя дадатковыя рэйсы гэтага цягніка (пакуль што чатыры): з Санкт-Пецярбурга 29 ліпеня і 5 жніўня ў 20.40 і з Мінска — 30 ліпеня і 6 жніўня ў 19.15.
На гэтыя рэйсы ўжо можна купіць квіткі. Цана плацкарта складае каля 100 рублёў.
У Беларусі гэты цягнік спыняецца ў Жодзіне, Барысаве, Талачыне, Оршы і Віцебску.
Каментары