Грамадства55

Хто той дыспетчар, які запісаў на тэлефон загады спецслужбіста пра пасадку самалёта Ryanair і перадаў іх ICAO?

Дыспетчар аэрапорта «Мінск» Алег Галегаў цішком запісаў на тэлефон загады кадэбіста пра пасадку самалёта Ryanair. Пасля Галегаў выехаў з Беларусі і перадаў запісы Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO). ICAO заявіла, што пагроза выбуху на рэйсе Ryanair была заведама лжывай. Арганізацыя апублікавала даклад па пасадцы самалёта з Раманам Пратасевічам у Мінску 23 мая 2021 года. ICAO прыйшла да высновы, што борт пасадзілі па ўказанні кіраўніцтва РБ, і публікуе запісы, зробленыя дыспетчарам на тэлефон.

Алег Галегаў з рызыкай для сябе запісаў на тэлефон усё, што загадваў яму спецслужбіст

Дыспетчар Алег Галегаў працаваў у «Белаэранавігацыі» як мінімум з 2010 года. На пачатку ліпеня ён павінен быў пасля адпачынку выйсці на змену, яго прозвішча стаяла ў раскладзе дзяжурстваў, але на працу ён так і не прыйшоў. 

Калегі ведалі, што гэта Алег быў дзяжурным дыспетчарам 23 мая 2021 года, калі ў Мінску пасадзілі рэйс кампаніі Ryanair, і таму адразу затрывожыліся. Пры рэжыме людзі знікаюць па-рознаму. Хтосьці знаходзіцца ў следчым ізалятары, а кагосьці, як Віктара Ганчара ці Змітра Завадскага, больш ніколі не знаходзяць.

«Асабіста я не бачыў Алега даўно, — сказаў «Нашай Ніве» ў ліпені 2021 года яго калега. — Ходзяць чуткі, што ён знік. Калегі не могуць з ім звязацца і хвалююцца: да яго немагчыма дазваніцца, ён павыдаляў свае сацыяльныя сеткі. Начальства афіцыйна нічога нам не тлумачыла».

Алег Галегаў жыў у Мінску разам з сям’ёй, цягам некалькіх дзён нам не ўдалося дазваніцца да іх па хатнім тэлефоне. Гэта дало падставы думаць, што Галегаў не знік, а выехаў разам з роднымі.

Намеснік гендырэктара «Белаэранавігацыі» Іван Герлоўскі спачатку сказаў, што Галегаў з чэрвеня ў адпачынку, і ён нічога не ведае пра яго знікненне ці звальненне. Пасля пытання, чаму ў арганізацыі такія доўгія адпачынкі, Герлоўскі ўдакладніў:

— Так, мы, калі шчыра казаць, званілі, пыталіся, дзе ён знаходзіцца, як ён там [неразборліва].

— Вы яму званілі? 

— Ну званілі дзе ён жыве, у цешчы… Гэтым аддзел кадраў займаўся. 

Алег Галегаў — выхадзец з Грузіі. Ён пераехаў у Беларусь ужо ў свядомым узросце, пазнаёміўся з беларускай Ганнай, якая была ў яго краях у камандзіроўцы. 

«Думаю, ён з’ехаў да сваякоў у Грузію», — сказаў «НН» яшчэ адзін калега дыспетчара. 

Мы спрабавалі звязацца з Алегам і яго жонкай, але мабільныя не адказвалі, сацыяльныя былі сеткі вычышчаныя. Заставаўся толькі Інстаграм, дзе быў цалкам зменены нікнэйм, выдаленыя амаль усе фаловеры, а ў закрытага профілю не было заставачнага фота. Аналагічная сітуацыя з жонкай: толькі нядаўна, атрымаўшы новыя сертыфікаты гештальт-тэрапеўта (прафесія, якая звычайна прадугледжвае актыўную прысутнасць у сацсетках), яна закрыла ўсе свае профілі. 

Першае пацвярджэнне інфармацыі пра тое, што авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair, з'явілася толькі праз шэсць месяцаў, на пачатку студзеня.

New York Times напісала, што былы авіядыспетчар расказаў польскім следчым усё, што яму вядома пра пасадку самалёта з Пратасевічам.

Са спасылкай на дырэктара Дэпартамента нацыянальнай бяспекі Польшчы Станіслава Жарына выданне пераказала паказанні сведкі пра тое, што супрацоўнік КДБ у дзень пасадкі самалёта знаходзіўся на дыспетчарскай вышцы і кантраляваў дзеянні авіядыспетчара. На працягу ўсяго інцыдэнту афіцэр КДБ падтрымліваў пастаянную тэлефонную сувязь з кіраўніцтвам.

«Перабежчык цяпер дапамагае польскім пракурорам пабудаваць юрыдычную базу супраць беларускіх чыноўнікаў на будучым судзе», — пісала «Нью-Ëрк таймс».

Паведамлялася, што Галегаў першапачаткова звязаўся з пасольствам ЗША ў Варшаве, але амерыканцы накіравалі яго да польскіх уладаў.

Так разгортвалася яшчэ адна гісторыя супрацьстаяння рэжыму і беларускага народа.

Калі вы, Алег Галегаў, чытаеце нас, звяжыцеся з намі праз наш бяспечны @Nasa_Niva_Bot у Тэлеграме або праз [email protected].

Каментары5

  • рай-нар рай-нар рай-НАР Ы (пяе дурным голасам)
    20.07.2022
    наш бяспечны @Nasa_Niva_Bot у Тэлеграме

    бяспечны ў тэлеграме? вы гэта сур'ёзна?
  • ×××
    21.07.2022
    "грамотно человек сработал. Не кричал, не махал, не топал, а пользы принёс - как никто".
    Потому что по национальности:
    Грузин!!!
  • Три топора
    21.07.2022
    ×××, по-другому он сделать и не мог. По оканцовке на него бы повесили всех собак и могли бы ликвидировать с концами в воду. Плюс ему за то, что он все это понял сразу и подстраховался фундаментальным образом!

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль стаў выдаляць метаданыя з усіх відэа з удзелам Пуціна2

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны3

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют7

У 53 гады загінуў былы турэмны начальнік з Оршы5

У Брэсце мужчына падумаў, што яму атруцілі каву, і ўдарыў афіцыянтку лыжкай. Завялі крымінальную справу3

Паліцыя разагнала пратэст у цэнтры Тбілісі3

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →