Вайна22

Аўстралійскі генерал: HIMARS памяняў характар баёў, але адзін ён не справіцца

Аўстралійскі генерал-маёр у адстаўцы і ваенны эксперт Мік Раян патлумачыў, чаму адныя сістэмы HIMARS не змогуць памяняць ход вайны. Ён адзначае, што гэтыя рэактыўныя ўстаноўкі сапраўды неверагодныя, але іхні ўплыў на ход вайны не варта пераацэньваць.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Mosa'ab Elshamy

Амерыканскае РСЗА створана для удараў у тылы ворага для знішчэння:

  • камунікацыйных вузлоў
  • камандных пастоў
  • аэрадромаў
  • важных лагістычных камунікацый

Украінскія вайскоўцы ў большасці выпадкаў знішчаюць расійскія склады боепрыпасаў. Такім чынам, УСУ вярнуліся да тактыкі асіметрычнага адказу на дзеянні УС РФ пасля адмовы ад барацьбы на знясіленне на Данбасе.

Армія зноў атакуе слабыя месцы расійскіх войскаў — чыгунку, генералаў і празмерную залежнасць ворага ад масіраванага выкарыстання артылерыі. Вельмі высокадакладныя ракеты, якімі вядуць стральбу УСУ, дазваляюць мінімізаваць пабочную шкоду пры далёкіх атаках на расійскія цэлі, размешчаныя паблізу грамадзянскіх аб'ектаў.

Таксама ваенныя эксперты ўжо жартуюць, што найгоршая пасада ў расійскай арміі цяпер — гэта грузчык боепрыпасаў на складзе матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Гэта таксама мае псіхалагічнае ўздзеянне.

Цяпер значна большая частка ўварвання расійскіх сілаў трапляе ў радыус, які можна атакаваць. Яны асабіста бачаць уплыў HIMARS ў сацыяльных сетках і разумеюць, што з імі будзе.

УСУ могуць цяпер наносіць ўдары, якія раней былі недаступныя з-за расійскіх сістэм СПА. Гэта дазваляе ваяваць Украіне так, як ёй хочацца, а не праз знясільваючыя баі, якім аддаюць перавагу ВС РФ. Таму HIMARS будуць на першым месцы ў спісе цэляў для расійскіх ракет і Ваенна-касмічных сілаў.

Аднак, як піша эксперт, нягледзячы на эфектыўнае выкарыстанне РСЗА, HIMARS — гэта не цуд-зброя, якая зменіць ход вайны.

З часоў першай прамысловай рэвалюцыі існавала тэндэнцыя шукаць адзіны тэхналагічны цуд, які дапаможа выйграць вайны, але гэта міраж.

Адзін HIMARS не дазволіць выйграць вайну Украіне. Амерыканскія РСЗА — гэта «доўгая рука» для нападаў па УС РФ. Але на вайне не існуе адзінай зброі, здольнай стаць вырашальнай.

Таму Захад павінен і далей пастаўляць зброю, боепрыпасы, разведвальныя звесткі, навучаць байцоў УСУ і аказваць усе іншыя формы падтрымкі, неабходныя Украіне.

«Вайсковыя сілы — гэта складаная структура, якім патрабуецца мноства розных магчымасцяў, аб'яднаных па функцыях, радыусе дзеяння, часу і ўздзеяння.

HIMARS — гэта ўсяго толькі адзін пласт, хоць і жыццёва важны, у агульным нацыянальным і вайсковым патэнцыяле, які Украіне патрэбен для перамогі ў гэтай вайне», — рэзюмуе Раян.

Каментары2

  • Іван
    14.07.2022
    Захад ізноў паказвае сваю сілу. Наколькі свабода вызваляе розум і энергію людзей! Вось ізноў, аказваецца, заходняя зброя на галаву лепшая за расійскую, хоць на апошнюю траціліся сотні мільярдаў нафтагазавых прыбыткаў.
  • На раз
    14.07.2022
    Хохма будет в другом. Если одними хаймарсами разделаются со второй армией мира.))

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Усе навіны →
Усе навіны

Прымаць тэстастэрон так кайфова. Але мужчыны пасля горка расплачваюцца2

У Брэсце пачалі прадаваць кватэры ў прэміяльным жылым комплексе. Якая цана?

«Ноч з Чалым» — усё16

Уласнік аўто, якое правалілася пад зямлю ў Бабруйску, расказаў, ці выплацілі яму кампенсацыю за гэта3

«Я, калі прачынаюся а 6-й раніцы і ўжо не магу заснуць». Найлепшыя твіты тыдня2

Аер — лекі, ежа для беднякоў і экспартны ласунак3

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Галоўнае
Усе навіны →