Міністр замежных спраў Ірана Хасейн-Амір Абдалахіян заявіў у інтэрв'ю італьянскай газеце La Repubblica, што ягоная краіна пазбягае любых дзеянняў, якія могуць прывесці да далейшай эскалацыі ва Украіне, уключаючы пастаўкі ваеннай тэхнікі, паведамляе Бі-бі-сі.
«У нас ёсць пагаднення аб абароне з Расіяй, але мы не будзем дапамагаць ніводнаму з бакоў, уцягнутых у гэты канфлікт», — сказаў кіраўнік МЗС.
Пра тое, што Іран мае намер паставіць Расіі баявыя беспілотнікі, раней заяўляў памочнік прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван.
Каментары