Усяго патроху33

Прапагандыст Пятроўскі павёўся на афішу фэйкавага фільма. І нават «прааналізаваў» яго

Не абышлося без «недэмакратычнага Захаду».

Пётра Пятроўскі. Фота: БЕЛТА

Сёння ў канале праўладнага аналітыка Пятра Пятроўскага з'явіўся дзіўны допіс. Сцвярджалася, што кітайцы знялі фільм, у якім ўваскрослі і пайшлі паходам па заходнім свеце знішчаныя савецкія помнікі. Пятроўскі паспяшаўся назваць гэта «кітайскім адказам на знішчэнне помнікаў ВАВ». У допісе сцвярджалася, што «фільм ужо забаранілі ў ЗША і ЕС».

Допіс у канале Пятроўскага. Цяпер ён выдалены.

Выявілася, што такога фільма папросту не існуе. Яго выдумаў аўтар малавядомага аўтарскага канала «Чырвоны дудар», які робіць нехта з беларускіх камуністаў.

Жартаўлівы допіс у канале «Чырвоны Дудар».

Праз нейкі час допіс знік з канала Пятроўскага. Але інтэрнэт усё памятае.

Каментары3

  • BLR
    11.07.2022
    Гэты рускамірскі сам фэйк
  • Док
    11.07.2022
    Мазаiчная псiхапацiя гэта як зараза
  • Іван
    11.07.2022
    і хочацца ім так пэцкацца, гэтым Пятроўскім і Шпакоўскім?

На лячэнне хлопчыка з Магілёва сабралі $3 мільёны. Гэта самы вялікі збор у гісторыі краіны

На лячэнне хлопчыка з Магілёва сабралі $3 мільёны. Гэта самы вялікі збор у гісторыі краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вучоныя знайшлі самы эфектыўны спосаб паскорыць рост мускулаў4

Перад інаўгурацыяй Трамп прыехаў папіць чаю з Байдэнам ВІДЭА7

Вакол пахавання Марыі Зайцавай узніклі спрэчкі. Стала вядома, як і дзе пахаваюць беларускую добраахвотніцу26

Helicobacter pylori — небяспечная бактэрыя. Якія сімптомы хвароб, што яна выклікае4

У Расіі мужчына кульнуўся у палонку нават не распранаючыся ВІДЭА2

Ад беларусаў, якія хочуць вучыцца ў Польшчы, не будуць патрабаваць вынікаў ЦТ і ЦЭ1

Круты адкрыў у Вілейцы вытворчасць сыру з белай цвіллю8

«Што за мафіёзі тут жыў?» У Мінску прадаецца шыкоўная кватэра — людзей уразіў рамонт6

У Матэвуша Маравецкага абвяргаюць, што ён пацвярджаў сваю асобу Вікіпедыяй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На лячэнне хлопчыка з Магілёва сабралі $3 мільёны. Гэта самы вялікі збор у гісторыі краіны

На лячэнне хлопчыка з Магілёва сабралі $3 мільёны. Гэта самы вялікі збор у гісторыі краіны

Галоўнае
Усе навіны →