Грамадства1414

Беларускую валанцёрку, якая дапамагала жыхарам Бучы, усё ж выправаджваюць з Украіны

Беларускай валанцёрцы Карыне Пацёмкінай міграцыйная служба Украіны паставіла ў пашпарт штамп аб прымусовым выдварэнні з краіны. Карына павінна выехаць да 15 ліпеня.

«Слава Украіна! ДМС слава!» — напісала Карына ў Фэйсбуку, апублікаваўшы фота свайго пашпарта.

Некалькі дзён таму ў Карыны не прынялі дакументы на атрыманне часовага ВНЖ. Тады супрацоўніца міграцыйнай службы забрала ў дзяўчыны пашпарт і папярэдзіла, што ёй дадуць штраф. 

Раней, 30 чэрвеня, Карыне Пацёмкінай уручылі падзяку за валанцёрскую дзейнасць ва Украіне. Узнагароджанне праходзіла ад імя Бучанскай тэрытарыяльнай грамады. 

Падчас узнагароджання Карыны Пацёмкінай за валанцёрства. Фота: Фэйсбук

«У кожнай грамады ёсць свая праца. У кожнай нацыі ёсць раны для гаення. У кожным сэрцы ёсць сіла зрабіць гэта», — напісала тады валанцёрка на ўкраінскай мове.

Карына пераехала з Беларусі ва Украіну ў снежні 2021 года праз пагрозу палітычнага пераследу, пасялілася ў Бучы каля Кіева. Яна працягвала жыць там, калі пачалася расійская акупацыя, пасля змагла эвакуявацца. На пачатку красавіка, адразу пасля вызвалення горада, яна вярнулася і займалася валанцёрскай дзейнасцю.

Чытайце таксама: У беларускай валанцёркі з Бучы не прынялі дакументы для легалізацыі ва Украіне

Каментары14

  • Янка
    09.07.2022
    Дапамагала і ў рэшце стала нікому не патрэбна. Сумна.
  • Охтас
    09.07.2022
    У меня теперь даже сомнения появились насчет дальнейшей судьбы вольных беларусов, что сейчас в Украине. Ладно, не буду гнать волну, но, братья по родине - держите ушки на макушке, не хочется, чтобы героических соотечественников как-то использовали.
  • бел
    09.07.2022
    Яны збіраюцца ў Беларусь яе дэпартаваць, прама ў турму. Ну і ТУПЫЯ чыноўнікі украінскія. Хто грошы не даў, тых на дэпартацыю.

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка29

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына рашылася на аперацыю па змене прыкусу. Вось колькі каштавала прыгожая і здаровая ўсмешка1

На іспанскім тэлешоу знаёмстваў беларуска паказала розніцу ў звычаях2

Былы вядучы Fox News узначаліў Пентагон. Сенат з цяжкасцю зацвердзіў яго кандыдатуру4

У памежных вёсках на Віленшчыне беларуская мова працягвае выцясняць літоўскую26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы52

Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас

Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме9

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка29

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Галоўнае
Усе навіны →