Эканоміка55

«Еўраопт», ЭПАМ, «Хенкель». Улады Беларусі забаранілі замежным уласнікам прадаваць свае долі і акцыі

Урад Беларусі вызначыў пералік кампаній, замежным удзельнікам якіх забараняецца распараджацца акцыямі без дазволу ўладаў. У спіс увайшлі 190 прадпрыемстваў, адпаведная пастанова была змешчаная на Нацыянальным прававым партале. Гэта рэакцыя на намер многіх замежных кампаній сысці з Беларусі. У прыватнасці, такі намер выказвалі «Лідскае піва» і «Хенкель».

У пералік патрапіў бізнес, які належыць асобам з замежных дзяржаў, «якія ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб». Акцыі гэтых кампаній блакуюцца на рахунках «дэпо» іх уладальнікаў на падставе прадпісання Міністэрства фінансаў аб накладанні абмежаванняў па распараджэнні каштоўнымі паперамі.

У спісе — 190 прадпрыемстваў. Напрыклад, у яго ўвайшлі:

Беларуска-брытанскае сумеснае прадпрыемства ЗАТ «Юнісон», доля ў якім належыць J&W Sanderson Limited (Вялікабрытаніяі);

ЗАТ «Еўраопт», доля якога належыць ТАА «Еўрагандаль» (Беларусь), інвестарам якой у сваю чаргу з'яўляецца публічная кампанія з абмежаванай адказнасцю «Еўрагандаль Холдынг» (Кіпр);

ЗТАА «Дана Астра», уласнікам 99% акцый якой з'яўляецца ТАА Triworst Limited (Кіпр);

ЗТАА «ЛУКОЙЛ Беларусія», доля якога належыць «ЛУКОЙЛ Інтэрнэшнл ГмбХ» (Аўстрыя);

ААТ «Лідскае піва», 96,4% акцый якога належаць ААТ Olvi (Фінляндыя). 

ЗТАА EPAM Systems, інвестар — EPAM Systems Cyprus Limited (Кіпр) і іншыя.

Таксама ў спісе «Спартак», «Камунарка», «Хенкель Баўтэхнік», «Рэмондзіс Мінск», «Аквадыў», «Гейм Стрым», «Гарсія», «Цэйс-БелОма», «Лідсельмаш» ды іншыя.

Гэтая пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Каментары5

  • Kenny
    05.07.2022
    Журналистика высокого уровня, конечно. Может пояснили бы, что это значит на практике? 
  • Рэд.
    05.07.2022
    Kenny, патлумачылі ў наступным артыкуле https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/294772 
  • SHOS
    05.07.2022
    Рэд.,я бы добавил, что по сути заставляют работать в лукашистском рае. Долю не выведешь, а поэтому паши на бульборейх до смерти.
    Современное крепостное право.

    Ну окей, будут они работать. Но вкладываться они будут? Да нет конечно)))
    Вяликия страцигичыски мысляшчыя иканамисты!

Па памілаванні выйшаў адзін з найстарэйшых палітвязняў — 74-гадовы прафсаюзны лідар Васіль Бераснёў1

Па памілаванні выйшаў адзін з найстарэйшых палітвязняў — 74-гадовы прафсаюзны лідар Васіль Бераснёў

Усе навіны →
Усе навіны

У гімназіі-каледжы мастацтваў у Мінску задыміўся ўцяпляльнік пад плітамі з роспісам Алеся Пушкіна3

На польскай мяжы сабралася рэкордная колькасць аўтобусаў3

Што вядома пра вызваленне палітвязняў? Пяць пытанняў і адказаў5

Беларус знайшоў жывых чарвякоў у шакаладцы. «Камунарка» правяла праверку, і вось што высветлілася7

«Ахматавец проста збег разам з намі, камандзіры нас кінулі». Аповед палоннага расійскага салдата з-пад Суджы2

Распусцілася каманда расійскага канала Brief з 560 тысячамі падпісчыкаў. Падзеі ў Беларусі там асвятлялі вачыма Балкунца5

Беларусаў папрасілі не сігналіць, калі пабачыш лася на дарозе1

Аднаму з найлепшых беларускіх трэнераў па настольным тэнісе далі два гады калоніі

«Гэта быў квэст — угаварыць хоць адну лякарню горада яго прыняць». Блогерка расказала, як яе родны сутыкнуўся з бясплатнай беларускай медыцынай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па памілаванні выйшаў адзін з найстарэйшых палітвязняў — 74-гадовы прафсаюзны лідар Васіль Бераснёў1

Па памілаванні выйшаў адзін з найстарэйшых палітвязняў — 74-гадовы прафсаюзны лідар Васіль Бераснёў

Галоўнае
Усе навіны →