Усяго патроху

Дадайце гэта ў пральную машыну — атрымаеце ваў-эфект

Выбар сродкаў для пральных машынаў вельмі вялікі. Але часта хатнія спосабы нічым не саступаюць гатовым прадуктам. Іх дзеянне аднолькава эфектыўнае, і пры гэтым яны, як правіла, больш экалагічныя і таннейшыя. Распавядаем пра незвычайныя спосабы догляду адзення.

Фота: Marco Verch/flickr.com

Усе мы хацелі б, каб пасля прання адзенне было мяккім, добра пахла і выглядала як новае. Але гэта не заўжды так. Многія людзі не ведаюць, што вырашэнне ў іх пад рукой. І гэта літаральна. Многія папулярныя прадукты маюць значна шырэйшае прымяненне, чым мы думаем. Некаторыя спосабы могуць здацца дзіўнымі, але яны сапраўды працуюць.

Белы воцат (але не яблычны)

Адным з самых эфектыўных і танных спосабаў надаць вопратцы мяккасць з'яўляецца звычайны воцат. Гэта таксама перадухіляе электрызацыю тканін. Проста выкарыстоўвайце яго замест сродка для паласкання — дадайце шклянку воцату ў адмысловы адсек машыны. А калі вам хочацца, каб адзенне было духмяным, дадайце некалькі кропель эфірнага алею. Так у вас атрымаецца хатняя вадкасць для паласкання амаль бясплатна.

Яго можна выкарыстоўваць і для мыцця — толькі не замест мыйнага сродку, а разам з ім, заліўшы шклянку ў барабан або адсек для парашку. Воцат падыходзіць як для белых, так і для чорных тканін, а таксама для каляровых. І так, ён бяспечны і не пашкодзіць адзенне, бо канцэнтрацыя кіслаты там для гэтага недастатковая.

Таксама ён карысны для чысткі машыны. Спачатку змачыце анучу ў воцаце і добра вычысціце ёй гумовую пракладу каля дзверцаў пральнай машыны. Пасля выньце і вычысціце ад астаткаў пральных сродкаў секцыю, куды вы дадаяце сродкі для прання і паласкання. Пасля ўстаўце яе назад і дадайце дзве шклянкі воцату ў адсек для мыйных сродкаў. Запусціце машыну на самым гарачым рэжыме, не загружаючы туды адзенне. Каб узмацніць вынік, паўтарыце, толькі замест воцату дадайце паўшклянкі звычайнай соды.

Соль

Яшчэ адзін незвычайны спосаб догляду за адзеннем — дадаць чайную лыжку солі да пральнага сродку. Гэта дапаможа захаваць колеры на тканінах.

Цукар

У пральную машыну можна дадаць цукар, які дзейнічае як асвяжальнік колеру. Проста пакладзіце адну або дзве (у залежнасці ад колькасці бялізны) лыжкі ў адсек для паласкання.

Ёсць і іншае выкарыстанне гэтага салодкага парашка. Яго раствор выдатна ўмацоўвае тканіны. З дапамогай такога раствору можна апаласнуць абрусы або шторы.

Яечныя шкарлупіны

Яшчэ цікавей, калі мы шукаем хатнія спосабы, якія адмыюць плямы. Тут на дапамогу прыходзіць… яечная шкарлупіна. Проста кіньце яе ў тканкавы мяшок, добра завяжыце яго і пакладзіце ў барабан пральнай машыны. Але не варта высыпаць іх проста ў барабан.

Яечная шкарлупіна, у адрозненне ад адбельвальнікаў, не пашкоджвае тканіну, але можа выдаляць плямы. Колькасць яечнай шкарлупіны залежыць ад таго, наколькі бруднае адзенне. У больш складаных выпадках вам можа спатрэбіцца некалькі мяшочкаў шкарлупіны.

Лаўровы ліст

А калі шкарлупіна вам не пасуе, то паспрабуйце лаўровы ліст. У залежнасці ад колькасці адзення, вазьміце ад некалькіх штук да тузіна лаўровых лістоў, заліце вадой і закіпяціце. Калі вадкасць трохі астыне, прыкладна праз 20-30 хвілінаў, пакладзіце ў яе вопратку і пакіньце на некалькі гадзінаў. Вы можаце час ад часу памешваць іх рукой для лепшага эфекту. Пасля старанна адцісніце вопратку і вымыйце, як звычайна, у пральнай машыне або рукамі.

Вільготныя сурвэткі

Гэты просты трук асабліва спадабаецца аматарам цёмнага адзення і гаспадарам хатніх жывёлаў. Проста дадайце ад адной да трох сурвэтак у барабан. Вільготная сурвэткі, дзякуючы сваёй структуры, выдатна ловяць розны бруд. І асабліва добра спраўляюцца з поўсцю.

Гэты лайфхак таксама дзейнічае на іншыя дробныя забруджванні, ад якіх цяжка пазбавіцца. Абавязкова паспрабуйце мыць з сурвэткамі свае світэры. Розніца будзе істотнай.

Каментары

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр19

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ва Ухані3

«Трампа цікавіць толькі яго эга, яго грошы і яго статус». Барак Абама выступіў у падтрымку Камалы Харыс10

Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі японскай арганізацыі2

Лукашэнка заняўся кукурузай7

У школе пад Мінскам працуе настаўнік — двайнік Джоні Дэпа5

Польшча ўскладняе візавыя правілы пасля карупцыйнага скандалу. Гэта датычыць і гуманітарных візаў9

На аўкцыёне прадалі чарговую маёмасць палітвязня Эдуарда Бабарыкі1

«Налічылі 8 тысяч рублёў доўгу». Мужчына скардзіцца, што яго жонку-прадавачку прымушаюць выкупаць пратэрміноўку ў краме6

Найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі склаў паўнамоцтвы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр19

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр

Галоўнае
Усе навіны →