Расіяне дэмантавалі і выкралі найбуйнейшую ва Украіне сонечную электрастанцыю пад Такмаком. Пра гэта «Власти.нет» паведамілі мясцовыя жыхары.
Па іх словах, сонечныя панэлі разбіралі, пакавалі і вывозілі на працягу доўгага часу.
СЭС Тоkmak Solar Energy каля Такмака — гэта самая вялікая сонечная электрастанцыя ва Украіне. Яе плошча — 96 гектараў, каля 100 футбольных палёў.
Магутнасць станцыі складала 50 МВт.
Каментары