Пра перавод Мікалая Статкевіча ў калонію паведаміла ягоная жонка Марына Адамовіч. Куды дакладна зняволенага палітыка пераводзяць, пакуль невядома.
Марына Адамовіч напісала:
«Пачаўся новы, ва ўсіх сэнсах, этап нашага жыцця. Мікола Статкевіч учора этапаваны з СІЗА у Гомелі. Куды? Невядома. Калі «па закону», то ў Глыбокае. Толькі там ёсць асаблівы рэжым, то-бок «камернае ўтрыманне» — такая сабе турма ў калоніі. Застаецца толькі чакаць і маліцца, каб этап не быў занадта цяжкім. Хаця гэта цяжка заўжды. Ну і памятаем, што кожны дзень набліжае нашых каханых да Волі».
Нядаўна Вярхоўны суд прагназавана пастанавіў пакінуць прысуды фігурантам «справы Ціханоўскага» без зменаў.
Таксама з гомельскага СІЗА ўжо этапавалі Ігара Лосіка. Палітвязні Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір Цыгановіч і Арцём Сакаў яшчэ застаюцца ў следчым ізалятары.
Каментары