На пешаходным пераходзе ў Мінску дзіця патрапіла пад колы «Лексуса»
На пешаходным пераходзе дзіця трапіла пад колы Lexus, паведамляе прэс-служба УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Інцыдэнт здарыўся сёння ў 19:40.
73-гадовы кіроўца ехаў па праспекце Незалежнасці з боку вуліцы Талбухіна ў напрамку вуліцы Калініна. Праязджаючы рэгуляваны пешаходны пераход на забараняльны сігнал святлафора, ён збіў 12-гадовага хлопчыка, які пераходзіў дарогу на зялёнае святло.
Падлетак атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў медустанову.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Каментары