Мясны хлеб — класіка нямецкай, швейцарскай і аўстрыйскай кухні. Часцей за ўсё яго ядуць з салодкай гарчыцай і хлебам, але варыянтаў падачы гэтай стравы можа быць бясконца шмат.
Каб зрабіць мясны хлеб са свініны, вам спатрэбіцца:
- 1 сталовая лыжка алею
- 1 дробна нарэзаная вялікая цыбуліна
- 1 здрабнёны зубок часныку
- 500 грамаў свінога фаршу або сумесь са свінога і ялавічнага фаршаў
- 175 грамаў свежых паніровачных сухароў (пажадана з белага хлеба)
- 1 сталовая лыжка сушанага маярану або 2 сталовыя лыжкі нарэзанага свежага маярану
- 1 чайная лыжка насення кмену
- 1 чайная лыжка марской солі
- 1 чайная лыжка молатага чорнага перцу
- 2 яйкі (трэба іх узбіць)
- 500 мілілітраў ялавічнага булёну (пажадана свежага)
- 150 мілілітраў смятаны
- свежы маяран для аздаблення (па жаданні)
- Разагрэйце духоўку да 190 градусаў.
- Разагрэйце алей у вялікай патэльні і смажце ў ёй цыбулю на працягу 5 хвілін або пакуль яна не памякчэе, перыядычна памешвайце. Дадайце часнык і смажце яшчэ хвіліну, пастаянна перамешвайце.
- Пакладзіце цыбулю і часнык у вялікую міску і дадайце фарш, 150 грамаў паніровачных сухароў, маяран, кмін, соль і перац. Усё добра перамяшайце чыстымі рукамі, дадайце ўзбітыя яйкі і зноў перамяшайце. Сфармуйце з сумесі шар.
- Пакладзіце шар у цэнтр трывалай формы для запякання і сфармуйце з яго доўгі бохан вышынёй каля 4 сантыметраў. Пасыпце яго рэшткамі сухароў — іх трэба будзе трохі ўцерці ў паверхню бохана. Выліце ў форму вакол бохана 300 мілілітраў булёну.
- Выпякайце бохан у цэнтры духоўкі 20 хвілін, потым выліце рэшткі булёну ў форму і выпякайце хлеб яшчэ 10 хвілін да гатоўнасці. Акуратна перакладзіце яго на разагрэтую талерку і накрыйце фольгай.
- У нашай форме для запякання засталося трохі булёну — зробім з яго смачны соўс для хлеба. Пастаўце форму з рэшткамі булёну на сярэдні агонь і тушыце сумесь у форме некалькі хвілін, пакуль яе не стане нашмат менш — у выніку ў вас павінна атрымацца каля 100 мілілітраў вадкасці. Дадайце смятану і паступова ўсё падагрэйце, перамешваючы ўвесь час, потым запраўце на смак соллю і перцам.
- Працадзіце соус праз сіта.
- Аздобце мясны хлеб свежым маяранам, калі ён у вас ёсць, і падавайце яго з гарачым соусам.
Каментары