Полк «Азоў» паказаў, у якіх умовах знаходзяцца параненыя абаронцы Марыупаля
Полк «Азоў» 10 мая апублікаваў партрэты параненых украінскіх вайскоўцаў і заклікаў ААН і Чырвоны Крыж уратаваць людзей, якія ўжо не прымаюць удзел у баях.
Азоў запатрабаваў у ААН і Чырвонага Крыжа неадкладна эвакуяваць параненых вайскоўцаў з завода «Азоўсталь» на кантраляваную Украінай тэрыторыю, дзе людзям акажуць дапамогу і забяспечаць належны догляд.
Параненыя абаронцы Марыупаля знаходзяцца «у поўнай антысанітарыі, з адкрытымі ранамі, перавязанымі нестэрыльнымі астаткамі бінтоў, без неабходных медыкаментаў і нават харчавання», — гаворыцца ў паведамленні «Азова».
Каментары