Ежа

Рэцэпт на выхадныя. Грэчаская запяканка пастыцыа — зорная страва міжземнаморскай кухні

Пастыцыа (pastitsio) лічаць традыцыйнай грэцкай стравай, але ж насамрэч ідэя запяканкі з макаронай пайшла з Італіі, а таксама пастыцыа ядуць на Кіпры і ў Егіпце. У Грэцыі яго звычайна робяць з ялавічыны, а на Кіпры — са свінінай. Як бы там ні было, запечаная макарона разам з мясам і соусам бешамель — гэта вельмі смачна. Праверце самі!

Фота: BBC Food

Каб зрабіць пастыцыа, вам спатрэбіцца:

  • 1 сталовая лыжка аліўкавага алею + дадатковы алей для макароны
  • 2 дробна нарэзаныя цыбуліны
  • 2 дробна нарэзаных зубчыкі часныку
  • 2 сталовыя лыжкі таматавага пюрэ (можна замяніць на кансерваваныя таматы ва ўласным соку)
  • 750 грамаў свінога ці ялавічнага фаршу
  • 1 чайная лыжка молатай карыцы
  • 1 палачка карыцы
  • 1 лаўровы ліст
  • 150 мілілітраў чырвонага віна
  • 2 спелыя памідоры
  • 250 мілілітраў ялавічнага булёну
  • 350 грамаў полай макароны (пастарайцеся знайсці макарону «трубачкай»)
  • палова дробна нарэзанага пучка пятрушкі
  • 3 вялікія яйкі
  • 100 грамаў цёртага цвёрдага сыру (лепей за ўсё абіраць грэцкія сыры накшталт халумі)
  • 160 грамаў масла
  • 160 грамаў мукі
  • 1,6 літра малака
  • мускатны арэх, соль і свежазмолаты чорны перац
  1. Разагрэйце алей у вялікай патэльні на слабым ці сярэднім агні і смажце цыбулю і часнык каля 10 хвілін, пакуль яны не стануць мяккімі — але пры гэтым цыбуля і часнык павінны захаваць свой колер.
  2. Дадайце таматавае пюрэ і перамешвайце ўсё на працягу хвіліны, потым дадайце ў сумесь фарш і молатую карыцу. Павялічце агонь і абсмажвайце сумесь далей на працягу некалькіх хвілін, падчас гатавання размінайце фарш відэльцам ці лыжкай, каб у ім не было камякоў. Дадайце палачку карыцы, лаўровы ліст і віно, давядзіце сумесь да кіпення, а потым варыце яе 5-8 хвілін, пакуль віно не выпарыцца.
  3. Здыміце скуру з памідораў і натрыце іх на буйной тарцы, дадайце ў сумесь. Уліце ў сумесь булён, давядзіце да кіпення і паменшыце агонь да мінімуму. Тушыце будучае начынне на працягу 30 хвілін без вечка, пакуль вада амаль цалкам не выпарыцца, але ж сумесь павінна яшчэ заставацца трохі вільготнай.
  4. Разагрэйце духоўку да тэмпературы 180 градусаў. Пастаўце на пліту вялікі рондаль з падсоленай вадой, давядзіце яе да кіпення і варыце ў ёй макарону на 2 хвіліны менш, чым указана на ўпакоўцы. Зліце ваду і паліце макарону невялікай колькасцю алею. Дадайце пятрушку, яйка і жменю цёртага сыру, перамяшайце. Адстаўце ў бок.
  5. Каб зрабіць соус, растапіце масла ў вялікай патэльні. Дадайце да яго муку, потым паступова ўмешвайце ў сумесь малако, пакуль не атрымаеце аднародны белы соус. Варыце яго на слабым агні, пастаянна памешваючы, да загусцення. Дадайце палову ад цёртага сыру, што ў вас застаўся, і 3 дробкі мускатнага арэха. Перамяшайце і хутка ўбіце ў сумесь яйкі.
  6. Збіраем запяканку. Спачатку дадайце ў начынне лыжку соусу, потым выкладзіце палову макароны на дно формы для запякання. Пакладзіце зверху палову начыння, але прыбярыце з яго палачку карыцы і лаўровы ліст. Паўтарыце гэта з астатняй макаронай і начыннем. Паліце ўсё белым соусам і пасыпце цёртым сырам, які ў вас застаўся.
  7. Выпякайце пастыцыа 45-50 хвілін да залацістага колеру. Дастаньце запяканку з духоўкі і пакіньце яе астываць не менш, чым на паўгадзіны, потым нарэжце пастыцыа і падавайце на стол.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выхадныя. Незвычайныя яйкі па-шатландску — добры выбар і для вячэры, і для пікніка

Рэцэпт на выхадныя. Курыная піката — сакавітае мяса з сырам і травамі

Каментары

Упершыню з II сусветнай у Еўропе перамагла партыя, заснаваная нацыстамі. Што для Беларусі азначаюць змены ў Аўстрыі?3

Упершыню з II сусветнай у Еўропе перамагла партыя, заснаваная нацыстамі. Што для Беларусі азначаюць змены ў Аўстрыі?

Усе навіны →
Усе навіны

Расчараваны прыбыткам ад «тапання хамяка» беларус паскардзіўся ў таварыства абароны правоў спажыўцоў. Ці спрацавала?8

УСУ не ўдалося атакаваць склад боепрыпасаў у Катлубані7

«У Беларусі з'явіўся свой Рыбентроп». Латушка пракаментаваў заявы Рыжанкова19

Іран стаў адным з сусветных лідараў па змене пола. Як так сталася ў гэтай мусульманскай краіне?12

У Белавежскай пушчы паказалі, якія жывёлы трапляюць у ФОТАпастку1

Журналісты атрымалі дакументы, датычныя смерці Навальнага. Яны ўказваюць на тое, што яго маглі атруціць31

Лукша расказаў, на якіх умовах адбывалася памілаванне8

Ва УСУ заявілі аб атацы яшчэ на адзін расійскі вайсковы арсенал1

У Слуцку ў кватэры загарэўся паўэрбанк2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упершыню з II сусветнай у Еўропе перамагла партыя, заснаваная нацыстамі. Што для Беларусі азначаюць змены ў Аўстрыі?3

Упершыню з II сусветнай у Еўропе перамагла партыя, заснаваная нацыстамі. Што для Беларусі азначаюць змены ў Аўстрыі?

Галоўнае
Усе навіны →