Ежа

Рэцэпт на выхадныя. Незвычайныя яйкі па-шатландску — добры выбар і для вячэры, і для пікніка

Пачынаем сезон вясенніх пікнікоў! Для іх патрэбныя адпаведныя стравы — тыя, што зручна есці рукамі ці з мінімумам прыбораў. Яйкі па-шатландску — акурат адна з такіх страў. Яны вартыя намаганняў для адмысловага пачастунку на пікніку.

Фота: BBC Food

Каб прыгатаваць яйкі па-шатландску, вам спатрэбіцца:

  • 4 вялікія яйкі + яйка любога памеру (яго трэба будзе ўзбіць)
  • 275 грамаў фаршу
  • чайная лыжка чабору
  • сталовая лыжка пакрышанай пятрушкі
  • адзін дробна пакрышаны парастак зялёнай цыбулі
  • соль і свежамолаты чорны перац
  • 125 грамаў мукі (добра прыпраўце яе соллю і свежамолатым чорным перцам)
  • 125 грамаў паніровачных сухароў
  • алей для смажання
  1. Пакладзіце яйкі ў рондаль з падсоленай халоднай вадой.
  2. Пастаўце яго на вялікі агонь і давядзіце да кіпення, потым знізьце агонь і варыце яйкі роўна дзевяць хвілін.
  3. Выліце ваду і астудзіце яйкі пад халоднай вадой з-пад крана, здыміце з іх шкарлупіну.
  4. Змяшайце фарш з чаборам, пятрушкай і цыбуляй, добра прыпраўце соллю і перцам — лепей не шкадаваць перцу.
  5. Раздзяліце фарш на чатыры часткі і раскачайце кожную з іх на чыстай паверхні ў авал даўжынёй прыкладна 12,5 см і шырынёй 7,5 см.
  6. Пакладзіце муку з соллю і перцам у талерку, потым абсыпце гэтай сумессю кожнае яйка.
  7. Пакладзіце кожнае яйка ў авал з фаршу, абгарніце яйкі фаршам. Сачыце за тым, каб яйкі былі цалкам пакрытыя мясам і каб іх паверхня была гладкая.
  8. Акуніце кожнае яйка, пакрытае мясам, ва ўзбітае яйка, потым шчыльна абсыпце яго сухарамі.
  9. Разагравайце алей у цяжкай патэльні з тоўстым дном да таго моманту, пакуль сухары не пачнуць шыпець і прымаць карычневы колер, калі іх дробка трапіць на патэльню. Будзьце ўважлівыя, бо гарачы алей можа быць небяспечным, і не пакідайце патэльню без нагляду.
  10. Асцярожна пакладзіце кожнае яйка на патэльню. Смажце іх у алеі 8-10 хвілін, пакуль катлеты не стануць залатымі і хрусткімі і пакуль фарш цалкам не прыгатуецца.
  11. Акуратна здыміце катлеты з патэльні з дапамогай шумоўкі, высушыце іх на папяровым ручніку.
  12. Падавайце яйкі па-шатландску халоднымі.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выходныя: шакаладнае пячэнне з апельсінам

Рэцэпт на выходныя: дорсэцкі яблычны пірог

Каментары

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу4

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явілася казачна прыгожая навагодняя лакацыя

Двое зняволеных зачалі дзіця, перадаючы сперму праз вентыляцыйную шахту6

Ва ўзросце 112 гадоў памёр самы стары мужчына ў свеце1

Пачалі судзіць пажарнага, які публічна звольніўся ў 2020 годзе

Украінскія разведчыкі эвакуявалі з вострава Змяіны 15 кацянят ФОТЫ1

Пратэстоўцы ўвайшлі ў Ісламабад, дзе цяпер з візітам Лукашэнка. Пачаліся беспарадкі і страляніна39

Міністр спорту Кавальчук выйграў расійскі-беларускі турнір па більярдзе ФОТАФАКТ2

Яшчэ каля 800 беларусаў дадалі ў расійскую базу вышуку за паўгода. Праверце сябе і блізкіх2

Беларускія кампаніі пастаўляюць у Расію заходнія мікрасхемы ў абыход санкцый — новае расследаванне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу4

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу

Галоўнае
Усе навіны →