Мінскага тэсціроўшчыка адправілі на 2,5 года ў калонію за 2020 год
Суд Маскоўскага раёна Мінска 12 красавіка вынес прысуд тэсціроўшчыку Юрыю Уснічу, якога абвінвацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Справу разглядала суддзя Таццяна Пірожнікава.
Юрый Усніч быў затрыманы 13 студзеня 2022 года і пасля прад’яўлення абвінавачвання быў змешчаны ў СІЗА №1 Мінска. У канцы сакавіка 2022 справу перадалі ў пракуратуру.
Юрый скончыў Мінскі радыётэхнічны каледж і Інстытут інфармацыйных тэхналогій БДУІР.
Вучыць англійскую, працаваў да затрымання тэстыроўшчыкам, а да гэтага быў кладаўшчыком. На новым месцы адпрацаваў 3 месяцы.
Судовы працэс пачаўся 8 красавіка.
Згодна з матэрыяламі абвінавачвання, Юрый Усніч удзельнічаў у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Мінску, у тым ліку на Плошчы і праспекце Незалежнасці, парушаў грамадскі парадак, выкрыкваў лозунгі, перашкаджаў руху грамадскага транспарту, непадпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў унутраных спраў.
Суд пастанавіў прызнаць Юрыя Усніча вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два з паловай года.
Каментары