Вайна

Арастовіч: Расійскія войскі пачалі наступ на Данбасе, чакаюць падмацаванне для другога этапу

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч расказаў пра тое, што цяпер адбываецца на фронце. «Гэта апошнія салдаты вялікай Расіі», — так ён ацаніў сілы расійскай арміі, якія цяпер перакідаюць на Данбас.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч. Фота: УНІА

У інтэрв'ю ютуб-каналу «Фейгін Live» Аляксей Арастовіч кажа, што заявам пра 60—90 тысяч расійскіх салдат на ўсходзе Украіны не варта верыць.

«60—70 тысяч — гэта прыкладна ўся групіроўка цяпер на тэрыторыі Украіны. Калі дадаць армію «ЛНР», «ДНР», Расгвардыю, 90 тысяч атрымаецца. Я думаю, 30—40 тысяч там [на ўсходзе Украіны] — і гэта вялікая колькасць насамрэч».

Арастовіч кажа, што наступ зараз вядзецца ў двух месцах: Марыупаль і Ізюм. На поўдні расійскай арміі не ўдаецца прасунуцца.

На Данбасе, па яго словах, наступ пачаўся тры дні таму.

«Усе чакаюць другі эшалон. А другі эшалон — гэта 10 БТГ (батальённа-тактычных груп), якія даязджаюць з усходу [Расіі] і тыя, каго вывелі з поўначы ў нас — ад Кіева, Чарнігава і Сум — для таго, каб туды перакінуць. Апошнія яшчэ не гатовыя і тыя не даехалі.

14-га пачнуць уводзіць другі эшалон. Але мяркуючы па некаторых падрабязнасцях, трэба паглядзець, ці будуць уводзіць яго або паберагуць. Па адной простай прычыне — бо не вельмі атрымліваецца ў першага эшалона і другі не вельмі гарыць уступаць у бой. Увесь час адсоўваюцца даты аднаўлення баяздольнасці. Я б на месцы расійскіх палкаводцаў іх таксама прытрымаў. Раптам мы пачнем наступаць і трэба будзе адбівацца — а чым? Гэта апошнія салдаты вялікай Расіі».

Каментары

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →