Грамадства

Палітзняволенага дэсантніка, асуджанага на 3 гады калоніі, пакаралі яшчэ адным годам зняволення

Супраць былога дэсантніка, а цяпер палітвязня з Салігорска 31-гадовага Руслана Акосткі, якога асудзілі на 3 гады калоніі за супраціўленне міліцыянтам пры затрыманні на акцыі памяці Рамана Бандарэнкі, у віцебскай калоніі №3 завялі новую крымінальную справу.

Суд над Русланам Акосткам адбыўся ў будынку калоніі «Віцьба», паведамляе «Вясна». Аб працэсе не ведалі нават сваякі палітвязьня — тры месяцы ад яго наогул не было вестак.

У выніку суддзя Віцебскага раённага суда Міхаіл Зубеня абвінаваціў палітвязня паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і асудзіў яго на год калоніі.

Руслан Акостка да затрымання працаваў ахоўнікам у супермаркеце Green.

Мужчына стаў вядомым пасля таго, як 15 лістапада 2020 года здолеў прайсці амаль праз увесь горад з бел-чырвона-белым сьцягам. Такім чынам ён ушанаваў памяць забітага Рамана Бандарэнкі. У выніку Руслана затрымалі міліцыянты, пасля чаго змясцілі ў ізалятар. Спачатку ён атрымаў 15 сутак арышту, аднак на волю ён так і не выйшаў. На яго завялі крымінальную справу за «супраціўленне супрацоўніку міліцыі, які ахоўвае грамадскі парадак» (арт. 363 КК).

Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Суддзя Алеся Серадзенка прысудзіла 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Абвінавачаны таксама абавязаны быў выплаціць матэрыяльную кампенсацыю ў 2000 рублёў.

Каментары

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя? Італія? Ці Грэцыя? Дзе можна хутка і лёгка аформіць шэнгенскую візу1

Пацверджаныя страты Расіі ва Украіне перавысілі 60 тысяч чалавек забітымі5

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк больш не пробашч Чырвонага касцёла

Палітвязень Андрэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ1

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог1

Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні1

На праклёны дачкі Ірыны Фарыён забойца ніяк не рэагаваў, а заявіў: «Час пакажа»3

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны3

Стала вядома імя і загулы расійскага «шэф-кухара», які быў насамрэч агентам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Галоўнае
Усе навіны →