Грамадства

Два супрацоўнікі «Белтэлекама» атрымалі па 11 гадоў за зліў асабістых звестак сілавікоў

Суд у Мінску прысудзіў двух былых супрацоўнікаў кампаніі «Белтэлекам» да 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за «зліў» у сацсеткі асабістых звестак больш чым 200 сілавікоў, суддзяў і журналістаў, паведамляе mediazona.by. Суд над імі ішоў з 25 лістапада мінулага года.

Фота: Вясна.

Абвінавачаных судзілі ажно па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх — дапамога ў распальванні сацыяльнай варожасці (частка 6 артыкула 16 і артыкул 130 КК), перашкода працы журналістаў (артыкул 198 КК), неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй (артыкул 352 КК) і дапамога ў гвалце альбо пагрозе гвалтам у дачыненні да міліцыянта (частка 6 артыкула 16 і артыкул 364 КК).

Па версіі абвінавачвання, экс-супрацоўнікі «Белтэлекама» — 24-гадовы спецыяліст па продажах Арцём Пархамовіч і 36-гадовы інжынер электрасувязі Аляксей Бычкоўскі — «злілі» ў сацсеткі звесткі больш за 200 прадстаўнікоў праваахоўных органаў, «якія потым падвергліся булінгу». Гэтым абвінавачаныя «садзейнічалі адміністратарам экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў». Да саміх звестак яны мелі доступ па працы.

Па версіі следства, за зліў асабістых звестак сілавікоў і дзяржслужачых адзін з абвінавачаных атрымаў каля 300 даляраў ЗША, з ім разлічыліся крыптавалютай. Хто менавіта заплаціў за гэтыя звесткі — не ўдакладняецца.

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Улады абвясцілі вайну чэргам на замену суставаў, але, падобна, пакуль прайграюць1

На Беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі4

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання55

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі2

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →