Здароўе

Вакцыны ад кавіду могуць уплываць на менструальны цыкл — даследаванне

З таго часу, як ва ўсім свеце пачалася вакцынацыя супраць кавіду, медыкі атрымліваюць ад жанчын скаргі на парушэнні менструальнага цыкла. Частка з тых жанчын, што атрымалі прышчэпку, распавядаюць пра балючыя спазмы, змены ў даўжыні цыкла і іншыя анамаліі, што з’явіліся пасля вакцыны.

Фота depositphotos.com.

Новая праца, апублікаваная ў часопісе Obstetrics & Gynecology, пацвярджае — вакцыны сапраўды могуць уплываць на жаночы цыкл. Праўда, навукоўцы сведчаць, што гэты ўплыў вельмі малы, піша Wall Street Journal.

Даследчыкі назіралі за 4 тысячамі жанчын на працягу шасці цыклаў. Частка з рэспандэнтак не былі прышчэпленыя, іншыя ж атрымалі вакцыны Pfizer, Moderna ці Johnson & Johnson, і менструальны цыкл тых, хто атрымаў адну дозу вакцыны, падоўжыўся менш чым на дзень. Што да жанчын, якія атрымалі на працягу аднаго цыкла дзве дозы вакцыны, затрымка ў із цыкле склала не больш за два дні.

Навукоўцы схіляюцца да думкі, што змены ў менструальным цыкле, якія могуць адбыцца пасля вакцынацыі, носяць часовы характар.

Такая інфармацыя можа дапамагчы людзям трохі менш хвалявацца наконт вакцынацыі. Іншае даследаванне паказала, што вера ў магчымы ўплыў прышчэпкі на рэпрадуктыўнае здароўе прымушае некаторых людзей адмаўляцца ад вакцынацыі. Але ж шмат навуковых прац сведчаць: звычайна вакцыны супраць кавіду бяспечныя для жанчын, у тым ліку для цяжарных, і добра абараняюць іх ад віруса, пры гэтым вакцына не ўплывае на здольнасць жанчыны зацяжарыць.

Каментары

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →