Усяго патроху

Гістарычны мост у Ратэрдаме разбяруць, бо пад ім не праплыве яхта ўладальніка Amazon

Уладам Ратэрдама прыйдзецца не некаторы час разабраць адзін з гістарычных мастоў у горадзе. Справа ў тым, што пад ім не можа прайсці раскошная яхта ўладальніка кампаніі Amazon Джэфа Безаса, паведамляе Бі-бі-сі.

Мост Канінгсхейвен, які часова разбяруць для праходжання яхты. Фота: AFP

Паводле інфармацыі выдання, яхту будуе нідэрландская кампанія Oceanco. Яна вялікая памерамі: каля 40 метраў у вышыню і 127 у даўжыню. Іншага спосабу давесці яхту да адкрытай вады няма, як няма і магчымасці скончыць яе будаўніцтва дзе-небудзь яшчэ. Амаль гісторыя з вялізнай лодкай, якую зрабіў далёка ад берага Рабінзон Круза, але пасля не змог спусціць яе на ваду, бо папярэдне ўсё не разлічыў.

Тут, аднак, усё скончыцца больш шчасліва: мост спачатку разбяруць, а пасля збяруць назад. Работы па разборцы і далейшаму аднаўленню моста аплаціць кампанія Oceanco.

У мэрыі Ратэрдама растлумачылі, што гэты праект мае важнае значэнне для эканомікі горада, і што Ратэрдам шануе сваю рэпутацыю «марской сталіцы Еўропы». Работы на мосце павінны прайсці летам 2022 года і заняць некалькі тыдняў.

Былы чыгуначны мост Канінгсхейвен (ён таксама вядомы як De Hef), пра які ідзе гаворка, быў узведзены ў XIX стагоддзі і пацярпеў падчас бамбаванняў Ратэрдама нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны. Ён мае статус нацыянальнага помніка. З 2014 да 2017 года мост праходзіў рэстаўрацыю, пасля чаго ўлады абяцалі, што больш яго разбіраць не будуць. Але абставіны склаліся іначай. 

Каментары

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

У Жыровіцах ставяць новыя пазалочаныя іканастасы ў рускім стылі. Барочны іканастас царкоўнікі спісалі ў музей22

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →