Вяшчанне і трансляцыя Deutsche Welle на тэрыторыі Расіі будзе спыненая, а яе карэспандэнцкія пункты — зачыненыя.
Такія рашэнні прынялі ўлады Расіі ў адказ на прыпыненне вяшчання тэлеканала RT DE ў Германіі.
Усім супрацоўнікам расійскага бюро выдання анулююць акрэдытацыі, гаворыцца ў паведамленні МЗС Расіі. Само выданне прапануюць унесці ў спіс СМІ — замежных агентаў.
У МЗС паабяцалі ўвесці санкцыі супраць прадстаўнікоў дзяржаўных і грамадскіх нямецкіх арганізацый, якія датычныя да абмежавання вяшчання RT DE, пра што стала вядома ўчора. Ім забароняць уезд у Расію.
Каментары