Жыхару Баранавічаў трапіўся на пляцоўцы аб'яў вясёлы махляр. Вось якая ў іх атрымалася перапіска
Спачатку зламыснік паспрабаваў «развесці» гараджаніна па ўжо вядомай схеме, а калі зразумеў, што яго раскусілі, вырашыў проста паразмаўляць.
Перапіскай з ім Сяргей падзяліўся з Intex-press.by.
Па словах гараджаніна, ён не раз сутыкаўся са спробамі падману ў сеціве і па тэлефоне, але ўпершыню сустрэў махляра з пачуццём гумару.
Пачыналася ўсё стандартна. Сяргей выставіў паведамленне аб продажы тавару на сайце прыватных аб'яў, у канцы студзеня яму напісалі і прапанавалі аформіць дастаўку, аплаціўшы ўсё і адразу. Гараджанін вырашыў падыграць. Што было далей, можна зразумець са скрыншотаў перапіскі ніжэй.
Каментары