Здарэнні

«Усе справы разглядала нармальна, а тут лыкам уперлася». Новы шакуючы зліў — як міліцыя камандуе суддзямі

Новы зліў аб'яднання хакераў пра тое, як працуе судовая сістэма. Канвеер несправядлівых прысудаў без якіх-небудзь доказаў і падстаў. Прызначаныя сведкі ў пагонах, якія не бачылі і не маглі бачыць чалавека, якога яны адпраўляюць на 15 сутак альбо на штраф — часам велізарныя грошы для сямейнага бюджэту. Суддзі, выдатна ўсё разумеючы, выносяць тыя прысуды, якія ім скажуць. А адна справядлівая адмова заводзіць справу падымае на вушы ўсю «праваахоўную» сістэму.

Міліцыя на пратэстах у Маладзечна, 9 жніўня. Скрын з відэа

На першым аўдыё гучыць голас, які кіберпартызаны ідэнтыфікуюць як голас Віталя Казлова, першага намесніка начальніка УУС Мінгарвыканкама (у «Нашай Нівы» няма магчымасці праверыць гэта). Голас другога суразмоўцы пакуль не апазнаны.

Голас, падобны да Казлова тэлефануе невядомаму міліцыянту.

— Што па Маладзечне?

— Дакладваю па Маладзечне. Разглядае пратакол… Страх, 1958 года нараджэння (чалавек, у дачыненні да якога складзены пратакол, — Рэд.).

Суддзя спыніла адміністрацыйную справу.

Група дакументавання — участковы інспектар міліцыі і другі удновец (магчыма, інспектар па справах непаўнагадовых, — Рэд.) — афармляла дакументы на гэтага грамадзяніна.

Суддзя палічыла, што раз гэтыя два супрацоўнікі не былі на плошчы, не былі ў момант затрымання, не бачылі факт непадпарадкавання. А сам грамадзянін адмаўляе, і кажа, што там не быў, быў зусім у іншым месцы, прыняла рашэнне аб спыненні.

На наступны дзень гэтую адміністрацыйную справу запатрабаваў Мінскі абласны суд на вывучэнне.

«А ў нас АПП бачыць, якія пратаколы ў нас яшчэ не разгледжаныя з 9 чысла? — кажа голас, падобны да голаса Казлова. — Ёсць табліца? Мы адсочваем гэтыя пратаколы? Ну калі начальнікі міліцыі не разумеюць і не ўсмоктваюць, адправілі нах*й у суд і забыліся бл*ць. Чаму мы бл*ць не бачым? Карацей бл*ць, падымайце табліцу, што ў нас не разгледжана і на якім мы свеце.

Кожны пратакол трымайце на кантролі».

Другая размова, паводле кіберпартызанаў, адбываецца паміж тым жа Віталём Казловым і Вадзімам Прыгарай, начальнікам Маладзечанскага РАУС.

Голас падобны да голаса Прыгары, размаўляе з голасам, падобным да голаса Казлова, шукае начальніка УУС Мінгарвыканкама для дакладу, як можна зразумець, менавіта па гэтай адміністрацыйнай справе, адзінай, што ніяк не ўзбуджаецца.

Голас, падобны да голаса Казлова абураны тым, што так магло атрымацца.

«Я проста не ведаю, як ты мог пасля селектара сённяшняга не пракантраляваць разгляд…» — кажа ён.

«Дык вось гэтая Ёжык (невядома, ці сапраўднае гэта прозвішча суддзі, — заўв. «НН»), яна чакае ўказу, гэта па маёй сакрэтнай інфармацыі, — гаворыць голас, падобны да голаса Прыгары. — Ну наогул яна звальняецца. І ў яе такія довады… Сёння раніцай са старшынёй размаўлялі…. ну з выконваючай абавязкі старшыні.

250 пратаколаў такіх жа разгледзелі, а яна ўперлася ў гэты пратакол… 

«Добра, чаму тады, калі ведаеце, што палітычная справа, бл*ць, ёй адпісваюць… Няхай яна звальняецца», — кажа першы голас.

«Ну яна ж усе астатнія справы разглядала нармальна, а тут лыкам уперлася і вынесла такое рашэнне, не параілася ні з кім. Я з пракурорам размаўляў. Пракурор заўтра вывучыць справу, калі што вынесуць пратэст.

Ну тут сапраўды зразумела, што два супрацоўнікі, якія нібыта сведкі… адзін супрацоўнік ён тут знаходзіўся ў нас… складаў…» — кажа голас, падобны да Прыгары.

«Ды ніх*я гэта не зразумела, бл*ць!» — працягвае голас, падобны да голаса Казлова. 

«Але ўсе ж пратаколы такія разгледжаныя, правільна?» — гаворыць голас, падобны да Прыгары.

«Ну ўсё зразумела, што яны разгледжаныя іншымі суддзямі. Ці ёй таксама?» — пытаецца першы голас.

«Ну яна таксама разглядала, бл*ць», — заключае другі голас.

Паводле кіберпартызанаў, запіс размовы быў зроблены 3-га верасня 2020 года. Як вынікае са зліву, да таго дня ў адным толькі судзе невялікага Маладзечна было 250 адміністрацыйных прысудаў па палітычных справах. 

Нагадаем, што МУС дагэтуль не пракаментаваў злівы, якія апублічвалі аб'яднанне хакераў і былых сілавікоў. Як толькі з'явіцца каментар, мы яго апублікуем.

«Вельмі амбіцыйны, хоча трапіць у генералы». Хто такі Віталь Казлоў, голас якога часта трапляе на злівы хакераў

Сышоў у адстаўку суддзя, які адмовіўся судзіць палітвязня па спушчаным зверху артыкуле. Падрабязнасці

«Яны ідэйныя». Чарговы зліў: міліцэйскі начальнік загадвае знайсці кампрамат на жыхароў Новай Баравой

Каментары

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Стане яшчэ халадней. Але дзякуй, што пакуль без снегу2

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе20

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →