Эканоміка

Мінфін расказаў пра сітуацыю з дзярждоўгам, але пра тое-сёе прамаўчаў

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 студзеня склаў 58,3 мільярда рублёў. Месяцам раней агульная сума запазычанняў была такой жа. Пры гэтым Мінфін не паведаміў, у каго Мінск займаў у 2021 годзе, а таксама перад кім пагашаў даўгі (раней такія звесткі публікаваліся), звяртае ўвагу Zerkalo.

Колькі грошай за 2021 год вярнулі знешнім крэдыторам

Знешні дзярждоўг на 1 студзеня склаў 18,2 млрд даляраў. Месяцам раней гэтая сума была такой жа. У параўнанні з пачаткам 2020 года знешні дзярждоўг скараціўся на 0,4 млрд даляраў з улікам курсавых розніц, або на 1,9%.

«У 2021 годзе прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму, эквівалентную 1 млрд 273,1 млн дал., пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу склала 1 млрд 609 млн даляраў», — паведамляе Мінфін.

У каго канкрэтна Мінск займаў у 2021 годзе, ведамства не паведамляе. Паводле звестак, на пачатак лістапада мінулага года сярод асноўных крэдытораў беларускай эканомікі значыліся: урад Расіі, Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, Фонд міжнароднага развіцця АПЕК, Экспартна-імпартны банк Кітая, а таксама Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і Паўночны інвестыцыйны банк (СІБ).

Раней у Мінфіне заяўлялі, што дзярждоўг стаў праблемай для эканомікі.

Якая сітуацыя па ўнутраным дзярждоўгу

Унутраны дзяржаўны доўг на 1 студзеня склаў 11,8 млрд руб. (месяцам раней — 11,9 млрд руб.). У параўнанні з пачаткам мінулага года, ён вырас на 2 млрд руб. (з улікам курсавых розніц), або на 19,9%.

У Мінфіне ўдакладняюць, што за 2021 год было размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 1 млрд 237,8 млн дал. і 191 млн руб. кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 333,1 млн дал. і 145 млн руб.

Дзярждоўг Беларусі на 1 студзеня 2021 года складаў 57,8 млрд руб., павялічыўшыся за мінулы год на 13 млрд рублёў, або на 29%. Знешні дзярждоўг за год вырас на 8,4% — да 18,6 млрд даляраў.

Каментары

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення4

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

«Масад» планаваў падрыў пэйджараў «Хезбалы» з 2015 года2

«Аддала амаль 3500 даляраў». Як беларусы з Мінска, Польшчы і ЗША ездзяць лячыць зубы ў Турцыю4

Футбольны салігорскі «Шахцёр» упершыню ў гісторыі выляцеў з вышэйшай лігі. Як так выйшла?4

Аўто на мінскім праспекце ўляцела ў святлафор і перакулілася ВІДЭА2

«Расце попыт на навучанне па-беларуску». Круты прапануе абвясціць 2025-ты Годам беларускай мовы37

Квадробераў прыдумалі, каб яны прынеслі Захаду ў зубах суверэнітэт Беларусі — новая версія прапаганды8

Трэнер расказаў, чаму футбаліст ударыў па надпісе «80 гадоў вызвалення»

Якія змены чакаюць самакатчыкаў3

Вясковец расказаў, як яму ўдалося збегчы ад мядзведзя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення4

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →