Меркаванні

Кветачкі ці арматура? Казахстан дае адказ на галоўнае пытанне пратэсту

Беларускія кветачкі аказаліся лепшыя за казахстанскія ягадкі, піша Іван Кірылаў у «Новым часе».

Спалены аўтобус у Алматы. Фота з ТГ @orda_kz.

«Ледзьве пачаўшыся з надыходам новага года, казахстанскія пратэсты адразу адгукнуліся ў Беларусі. Не былой, канешне, вулічнай турбулентнасцю», але прынамсі ўсплёскам дыскусій у Фэйсбуку, піша газета «Новы час».

«Ну што, неверагодныя? Дагэтуль лічыце, што ўставаць на лаўку ў шкарпэтках — эфектыўная форма пратэсту», — пісалі адны, кідаючы спасылкі на бойкі з паліцыяй у Талдыкаргане альбо спаленыя даішныя аўто ў Алматы.

«Будзеце і надалей адмахвацца кветачкамі ад АМАПа?» — з’едліва пыталіся другія, лайкаючы штурм чарговай гарадской адміністрацыі.

«Гэта вам не сцягамі махаць і стужачкі развешваць», — выносілі бязлітасныя высновы трэція, робячы рэпост на кадры раззбраення сілавікоў у Актау», — піша «Новы час».

«Выглядала ўсё эфектна. Аднак у выніку да перамогі не прывяло», — піша выданне. Больш за тое, у краіне з'явіліся расійскія войскі.

«Чаго дасягнуў наогул пратэст у Казахстане? — задаецца пытаннем «Новы час». — На першы погляд, здабыткі ёсць, і немалыя: тут і зніжэнне цэн на той звадкаваны газ, з якога ўсё пачалося, і іншыя сацыяльна-эканамічныя саступкі, і звальненне нацыянальнага ўраду… Асаблівы смак — сыход абрыдлага Назарбаева, які, кажуць, ганебна збег у Турцыю ці ў Расію.

Дасягненні выглядаюць салідна, і ў пэўным сэнсе можна сказаць, што ўсё было нездарма. Аднак галоўнай мэты — дэмакратызацыі аўтарытарнай краіны — казахстанскія барацьбіты не дамагліся.

Што з таго, што 81-гадовы Елбасы пакінуў сваю пажыццёвую пасаду ў Радзе бяспекі? Яго цудоўна заменіць прэзідэнт Такаеў, ён прызначыць у новы ўрад сваіх людзей і вуаля: састарэлага кіраўніка замесціць больш малады, на выгляд інтэлігентны з харошай фрызурай на чыстым брыаліне».

«Трафеі» ў казахстанскіх пратэстоўцаў досыць сімвалічныя. А вось выдаткі на іх аказаліся трагічна, невымерна, катастрафічна велізарнымі.

Дастаткова сказаць пра ахвяры з абодвух бакоў — там лік у выніку можа пайсці на сотні. Дастаткова дадаць пра руйнаванне інфраструктуры і іншых прыкмет цывілізацыі», — піша «Новы час».

Але галоўнае нават не ў гэтым, а ва ўводзе ў краіну войска АДКБ, адзначае газета.

У выніку таго, што сітуацыяй скарысталіся крымінал і марадзёры, «пратэст страціў сімпатыі насельніцтва. А то нават і набыў антыпатыі».

«Пагром мала асацыюецца з прагай цывілізаванага жыцця», піша газета, а рабаванне не мае нічога супольнага з дэмакратычнымі каштоўнасцямі. «Рабаўнік, які цягне з супермаркета новую «плазму», альбо, закінуўшы за спіну «калаш», пакуе ў багажнік дублёнку, мала нагадвае змагара за правы чалавека і роўнасць усіх перад законам». 

«Можна доўга спрачацца, сцвярджаючы, што марадзёры — гэта засланыя казачкі, якія не маюць дачынення да барацьбы з дыктатурай. Можна нават настойваць, што рабаўнікоў інспіравалі ўлады для дыскрэдытацыі супраціву. Абывацеля гэта не ўразіць, бо абывацель верыць вачам. А ў вачах страшныя рэчы. Ганебныя знішчэнні гандлёвых цэнтраў і крам, узломы банкаў і банкаматаў. Ганебныя пагромы рэстаранаў, падпалы будынкаў і блакіроўкі машын хуткай дапамогі. І ўсё такое іншае, дзякуючы чаму Алматы месцамі стаў падобны да Грознага 90-х. І праз што простыя алмацінцы спужана сядзяць па сваіх кватэрах — і яны баяцца зусім не сілавікоў», — піша «Новы час».

«І менавіта праз гэтую некантраляваную метамарфозу прыхільнікі перамен зусім не атрымліваюць міжнароднай падтрымкі», — піша «Новы час».

«Нават ЕС і ЗША выказваюцца наконт казахстанскай страляніны асцярожна нейтральна, з чаго вынікае роўна наступнае: калі ўлада Такаева пераможа, у вачах Захаду яна захавае і легітымнасць, і рукапаціскальнасць. Пры ўмове, зразумела, што пасля аднаўлення статус-кво не распачне людажэрныя рэпрэсіі з касмічнымі тэрмінамі зняволення», — піша журналіст.

«Ці можа так званы радыкальны пратэст мець больш цывілізаваны выгляд? Ва Украіне ў 2014-м, здаецца, было інакш, аднак гэта не ўратавала Нябёсную сотню. У Кыргызстане інакш аніяк не атрымліваецца, хаця рэвалюцыі там адбываюцца з фантастычнай рэгулярнасцю. Як было б у Беларусі, нам таксама невядома, то, мусіць, яно і добра», — падсумоўвае «Новы час».

«Арыентаванасць на змены, незадаволенасць уладамі і прагрэсіўная электаральная большасць нікуды не дзеліся. Як не дзеўся — вось адрозненне — і сам працэс, які працягваецца, нягледзячы ні на якія захады рэжыму. Вось у гэтым і ёсць перавага беларускіх кветачак перад казахстанскімі ягадкамі».

Каментары

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле12

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад29

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →