Грамадства

«Маці выйшла з падʼезда са здымкам Дзімы ў руках і сказала, што ёй ужо нічога не страшна». Блізкія развіталіся са Змітром Усхопавым

4 студзеня ў Рэчыцы пахавалі 28-гадовага Змітра Усхопава. Ён памёр у навагоднюю ноч пасля таго, як трапіў у міліцыю. МУС і СК паведамілі, што ён быў моцна п’яны, меў з сабой марыхуану. Пра развітанне з маладым чалавекам распавяла СМІ сведка падзей, імя якой не называецца з меркаванняў бяспекі.

На пахаванне сабралася каля сотні чалавек. Развітанне праходзіла ў мікрараёне «Рытм», дзе жыў Зміцер.

«Маці выйшла з падʼезду са здымкам Дзімы ў руках і звярнулася да прысутных са словамі, што яе сына забілі і што ёй ужо нічога не страшна, бо забралі самае дарагое — то чаго баяцца? Маці сказала, што ў яе ўсё акамянела ўнутры», — расказала жыхарка Рэчыцы.

Алена, маці Дзмітрыя, расказала прысутным, што сын ехаў да яе сустракаць Новы год. «Маці сказала каля труны, што яна не апазіцыя і што Дзіма таксама ні ў чым не ўдзельнічаў. І спытала, колькі яшчэ будуць забіваць нашых дзяцей», — перадае словы маці жыхарка Рэчыцы.

Маці з партрэтам Змітра

Труну паставілі каля пад’езда, каб усе, хто хоча, маглі развітацца. 

Сведка кажа, што смерць Змітра выклікала вялікі рэзананс у Рэчыцы. Некаторыя зусім не вераць міліцыі. Тыя ж, хто верыць у версію пра алкаголь і наркотыкі, кажуць, што варта было выклікаць хуткую дапамогу ці садзіць у выцвярэзнік — але разбірацца па законе.

«Так ці інакш, але ўсе салідарныя ў тым, што меры былі няправільныя і неадэкватныя, і яны каштавалі жыцця чалавеку», — дадала жыхарка Рэчыцы.

Чытайце таксама: МУС Беларусі пацвердзіла затрыманне сяброў Змітра Усхопава за наркотыкі

Сталі вядомыя дэталі затрымання сяброў Усхопава, які памёр у навагоднюю ноч пасля таго, як трапіў у РАУС

Каментары

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка25

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць18

У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта

Настаўнікам масава пішуць махляры — як магла адбыцца ўцечка даных1

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання32

Кітай пачаў маштабныя вучэнні, акружыўшы Тайвань7

Сабаленка наблізілася да першай ракеткі на адлегласць выцягнутай рукі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Галоўнае
Усе навіны →