Перад Новым годам у Беларусі ўзмацнілі кантроль за незаконным высяканнем дрэваў
Супрацоўнікі лясгасаў будуць рэгулярна праводзіць прафілактычныя рэйды. Выяўляць парушэнні дапамогуць і фотапасткі, паведамляе тэлеграм-канал Мінлясгаса.
На асобных участках дарог будуць арганізаваныя пасты па надглядзе транспартных сродкаў на наяўнасць суправаджальных дакументаў на лясную прадукцыю.
Незаконнае высяканне дрэў у Беларусі караецца штрафам у памеры ад 145 да 870 рублёў.
Каментары