Паводле інфармацыі прэс-службы МУС, кіраўнікі камбінатаў атрымлівалі хабар за першачарговую і бесперашкодную адгрузку мясной прадукцыі для вывазу ў краіны СНД. Схема працавала некалькі гадоў, а памер разавых хабараў перавышаў 10 тысяч даляраў.
Затрыманні прайшлі ў Пінску і Жлобіне. Распачатыя крымінальныя справы за атрыманне і дачу хабару ў асабліва буйных памерах.
Каментары