Грамадства

Васкрасенскі склаў другі спіс на памілаванне. Хто ў ім і калі выйдуць на волю людзі з першага спісу?

Юрый Васкрасенскі склаў другі спіс на памілаванне. У ім 100 чалавек, амаль усе з якіх напісалі прашэнне аб памілаванні.

Адзіны, хто не напісаў, — Андрэй Пачобут.

«Мы дазволілі сабе ўключыць яго ў спіс з-за павагі да Польшчы і брацкага польскага народа, а таксама па хадайніцтве польскай дзяржаўнай структуры», — тлумачыць Васкрасенскі.

Імёны тых, хто трапіў у спіс, ён не называе. Кажа, не хоча піярыцца на непаспяховых кейсах.

Па яго словах, дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў, які выйшаў з СІЗА, таксама пісаў прашэнне аб памілаванні на імя Круглага стала дэмакратычных сілаў. У дадатак да гэта калектыў кампаніі (73 чалавекі) напісаў прашэнне на імя Васкрасенскага і Аляксандра Лукашэнкі на дзвюх персон.

«27 жніўня я перадаў гэта прашэнне прэзідэнту, 30-га Павалішаў выйшаў на волю», — дадае палітык.

Адзначым, што кіраўнік hoster.by працягвае быць абвінавачаным ва ўхіленні ад сплаты падаткаў. Яму змянілі меру ўтрымання, але ён усё яшчэ фігурант крымінальнай справы.

Першы спіс на памілаванне са 100 чалавек быў перададзены Лукашэнку 9 жніўня, паведаміў Васкрасенскі. 

«Вельмі мала з таго спісу выйшлі, але мы спадзяемся, калі беглая апазіцыя не сарве гэты працэс, 17 верасня сто чалавек будуць на волі. Што тычыцца другога спісу, то ён будзе разгледжаны ў планавым парадку.

Як я мяркую, усё будзе залежаць ад таго, як на волі будуць весці сябе першыя сто чалавек. Гэтыя ніякія не закладнікі, гэта прынцып калектыўнай адказнасці. Я ручаўся за Салея і казаў, што ён не будзе весці антыдзяржаўную дзейнасць, а потым ён уцёк і пачаў раздаваць інтэрв’ю, таму вы разумееце, наколькі мне цяжка ручацца за іншых людзей», — каментуе Васкрасенскі.

Чытайце таксама:

«Для Лукашэнкі Радзіма — гэта не Беларусь, а Савецкі Саюз». Ілля Салей даў першае інтэрв'ю пасля выезду з Беларусі

Каментары

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь103

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post3

У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя4

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага35

«Для мяне гэты занятак — не каб пакласці паштоўку ці фотку ў шуфляду». Як і для чаго краязнаўца набывае старыя фатаграфіі з Беларусі2

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому8

ЕС падтрымаў значнае павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь103

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →