Грамадства

У Беларусі патлумачылі стрэлы на мяжы з Літвой

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі (ГПК) пракаментавалі інфармацыю, якая з'явілася ў літоўскіх СМІ аб стрэлах і сігнальных ракетах паблізу беларуска-літоўскай мяжы.

Як распавёў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта агенцтву Sputnik Антон Бычкоўскі, недалёка ад беларуска-польскай мяжы сапраўды страляюць, але гэта не падстава для боязі суседніх краін. Па словах Бычкоўскага, на мяжы Беларусі з Літвой і Польшчай праходзяць планавыя вучэнні.

— У вучэбным цэнтры «Бяляны», які размешчаны недалёка ад мяжы, ужо некалькі дзён праходзіць баявое зладжванне падраздзяленняў мабілізацыйнага рэзерву Гродзенскай памежнай групы. З імі праводзяцца заняткі па тактыцы пагранічнай службы, агульнавайсковы, спецыяльнай і агнявой падрыхтоўцы. Стрэльбы, у тым ліку начныя, таксама праводзяцца. Ніякіх інцыдэнтаў, звязаных з ужываннем зброі не мяжы не было, — распавёў Бычкоўскі.

Раней у прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта паведамілі, што на мяжы Беларусі з Літвой і Польшчай да 12 жніўня будуць праводзіцца комплексныя аператыўна-тактычныя вучэнні. У рамках вучэння будуць адпрацоўвацца ў тым ліку пытанні па ўзмацненні аховы дзяржаўнай мяжы, выяўлення і ліквідацыі узброеных фарміраванняў.

Каментары

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам2

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Усе навіны →
Усе навіны

Пажар на папулярным гарналыжным курорце ў Турцыі: ужо 76 загінулых

Трамп памілаваў чалавека, які адбывае пажыццёвае1

Шэйман расказаў пра Лукашэнку нявыдуманую гісторыю, пра якую нельга маўчаць. Навумчык: «Поўная ахінея»12

«Ускрылася кансерва: Ілан Маск — тыповы БЧБшнік!» Найлепшыя мемы пра інаўгурацыю Трампа ад беларусаў і іншых4

Ізраіль прапанаваў перадаць Украіне расійскую зброю, захопленую ў «Хезбалы» ў Ліване1

У Лепелі за «экстрэмізм» судзілі жанчыну, якая служыць у войску2

Трамп можа прывесці Пуціна да краху нават без вайны. Трэба толькі не даваць палёгкаў па нафце11

«Карабель ганьбы». Адзіны авіяносец Пуціна не могуць адрамантаваць трэці год запар3

У Мінску хутка з'явяцца вуліцы Грамыкі і Бацькі Міная9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам2

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Галоўнае
Усе навіны →