Здарэнні

Жанчына замовіла ў гарадзенца новы касцюм ад Nike, а атрымала паношаны ад Adidas 

Замест новага арыгінальнага касцюма Nike гарадзенец прадаў жанчыне паношаны ад Adidas. Пра гэты выпадак выданню «Перспектыва» распавяла афіцыйная прадстаўніца УГКСЭ па Гродзенскай вобласці Алена Місюкевіч.

На гандлёвай пляцоўцы ў інтэрнэце гамяльчанка знайшла аб'яву аб продажы новага арыгінальнага спартыўнага касцюма гандлёвай маркі Nike. Звязалася з прадаўцом, жыхаром горада Гродна, дамовілася аб цане, аформіла заказ накладной платай. Неўзабаве атрымала пасылку, заплаціўшы за яе 173 рублі. Але яе чакала расчараванне: замест новага Nike, ёй даслалі былы ва ўжыванні спартыўны касцюм Adidas. Пакупніца патэлефанавала прадаўцу і папрасіла вярнуць грошы. Але той адмовіўся. Жанчына звярнулася ў міліцыю. Для вызначэння кошту тавару праваахоўнікі прызначылі судовую таваразнаўчую экспертызу.

Эксперт вызначыў, што касцюм каштуе прыкладна 67,93 беларускага рубля. Паводле высноў судовага эксперта, тавар з'яўляецца былым ва ўжыванні і не адносіцца да арыгінальнай прадукцыі гандлёвай маркі Adidas.

Па гэтым факце міліцыя праводзіць праверку.

Каментары

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчыну, якая вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшчы, арыштавалі за дапамогу палітвязням4

Ва Украіне зафіксавалі моцнае забруджанне ракі, якая цячэ з Расіі1

Пасля страты самалёта F-16 Зяленскі звольніў камандуючага Паветранымі сіламі4

Са дна Сожа ў Гомелі паднялі вялікі рагаты чэрап. Кажуць, што гэта старажытны бізон2

У Кобрынскім раёне на рабочага абрынуліся бетонныя пліты

Польшча збіраецца пастрожыць умовы выдачы дазволаў на працу іншаземцаў1

Рускамірнага актывіста Арцёма Агафонава выпусцілі на волю

Навукоўцы з Акадэміі навук заклікалі беларусаў ісці проста да іх, калі недзе вывудзяць адну рыбіну6

У Варшаве прадаюць мікракватэру з агульнай плошчай 10 «квадратаў». Кошт уражвае7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Галоўнае
Усе навіны →