Грамадства

Юрый Стыльскі з гурта «Дай дарогу!» пакінуў Беларусь

Юрый Стыльскі з гурта «Дай дарогу!» пакінуў Беларусь і зараз у бяспецы.

Ён не пайшоў на суд супраць сябе — аб прызнанні кліпа на песню «Баю-бай» экстрэмісцкім матэрыялам.

Нагадаем, упраўленне ГУБАЗіК па Брэсцкай вобласці звярнулася ў суд Ленінскага раёна Брэста з просьбай аб прызнанні экстрэмісцкім кліпа «Баю-бай» гурта «Дай дарогу!».

ГУБАЗіК піша, што на ютуб-канале гурта «распаўсюджваюцца інфармацыйныя матэрыялы, скіраваныя на распальванне варожасці або розні па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці».

Кліп на песню «Баю-бай», на думку ГУБАЗіК, зняты з мэтай дыскрэдытацыі сілавых структур.

«На гэта ўказваюць вобразы кіроўцы аўтазака, які на камбайне пераследуе ні ў чым не вінаватых людзей. Ахвяры паказаныя гранічна міралюбнымі і беззабароннымі», — падкрэслівае ўпраўленне ГУБАЗіК.

«…Сітуацыя затрымання парушальнікаў грамадскага парадку прадстаўлена аўтарамі песні як бязлітаснае забойства…», — сцвярджаецца ў экспертным заключэнні.

ГУБАЗіК просіць прызнаць кліп, яго магчымыя копіі, вытворныя творы і перапрацоўкі, якія ўтрымліваюць асноўны сэнс, экстрэмісцкім матэрыялам.

Каментары

72% палякаў падтрымліваюць закрыццё мяжы з Беларуссю9

72% палякаў падтрымліваюць закрыццё мяжы з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Што з чэргамі на мяжы з Польшчай і Літвой па стане на 12:002

У Варшаве грамадзянку Беларусі будуць судзіць за перадачу КДБ інфармацыі пра беларускія арганізацыі ў Польшчы17

Стаў вядомы поўны спіс сілавікоў і прапагандыстаў, супраць якіх ЕС сёння абвясціў санкцыі 9

На таргах у Мінску даляр патаннеў на тры капейкі

Украінскія пілоты F-16 атрымалі нашлемныя прыцэлы, якія дазваляюць страляць позіркам. Як гэта працуе?21

ЕС увёў санкцыі супраць 28 беларускіх сілавікоў і прапагандыстаў9

Абваліўся фінансавы рынак Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна7

«Сустрэліся дзве адзіноты». Саннікаў працягвае кпіць з Ціханоўскай ФОТАФАКТ53

Ізраіль гатовы першым нанесці ракетны ўдар па Іране3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

72% палякаў падтрымліваюць закрыццё мяжы з Беларуссю9

72% палякаў падтрымліваюць закрыццё мяжы з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →